Алукснэнскі край

(Пасля перасылкі з Алуксненскі край)

Алукснэнскі край (лат.: Alūksnes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Латвіі, у рэгіёне Відзэмэ. Край складаецца з 15 валасцей і горада Алукснэ, які з’яўляецца цэнтрам краю. Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 15648 чалавек. Плошча — 1699,8 км².

Алукснэнскі край
лат.: Alūksnes novads
Герб Алукснэнскага края
Герб
Цэнтр: Алукснэ
Плошча: 1699,8 км²
Насельніцтва: 15648
Шчыльнасць: 10,11 чал./км²
Старшыня думы: Айварс Фамінс
Тэрытарыяльныя
адзінкі:
Сайт www.aluksne.lv

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. Край створаны з большай часткі Алукснэнскага раёна, з астатняй часткі якога быў створаны Апскі край.