Алыцкі замак
Алыцкі замак (укр.: Олицький замок) — замак у Алыцы Валынскай вобласці, на працягу стагоддзяў належаў сям’і Радзівілаў. Сучасная тэрыторыя замка займае 2,7 гектара.
Славутасць | |
Алыцкі замак | |
---|---|
Олицький замок | |
50°43′24″ пн. ш. 25°48′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжанне | Алыка, Валынская вобласць |
Архітэктурны стыль | Рэнесанс, Барока |
Заснавальнік | Мікалай Радзівіл Чорны, Альбрэхт Станіслаў Радзівіл |
Будаўніцтва | 1660-я гады — 1-ы этап 1564, 2-і этап 1640, перабудова 1760 г. |
Статус | Абмежавана адкрыты для агляду |
Стан | Вядзецца перманентны касметычны рамонт без рэстаўрацыі. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаванне ў XVI стагоддзі
правіцьЗаснавальнікам замка быў князь Мікалай Радзівіл Чорны ў XVI стагоддзі. Гэта адзін з першых на тэрыторыі Украіны прамавугольных замкаў бастыённага тыпу. Будаўніцтва замка было распачата ў княжанне Мікалая Радзівіла Чорнага і, відавочна, скончана ў 1564 г. Нягледзячы на высокую абароназдольнасць новаўзведзенага замка, працы па яго ўмацаванню і развіццю працягваліся. І толькі ў 1640 г. Альбрэхт Станіслаў Радзівіл завяршыў рэканструкцыю замка. Памеры замка дасягалі каля 100х120 метраў. Ён стаў узорам для пабудовы падобных крапасных умацаванняў меншага памеру ў іншых гарадах. Рысы Позняга Адраджэння або маньерызм амаль не адбіліся на стылістыцы будынка.
За будучыя 50 гадоў (1591—1648 гг.) замак вытрымаў некалькі аблог і выстаяў, нягледзячы на пашкоджанне.
Першыя апісанні замка
правіцьУжо ў XVII ст. было праведзена першае апісанне замка (у 1686 г.), што дазволіла аднавіць яго выгляд, блізкі да першапачатковага. Іншае апісанне было складзена ў 1737 г. і дапаўняла план-гравюру XVIII ст.
Двор замка забудаваны па перыметры. Палацавым стаў паўднёвы корпус. На процілеглым баку знаходзіўся паўночны корпус, упрыгожаны двух’яруснай вежай у стылі барока. Паміж гэтымі двума карпусамі была галоўная ўязная брама замка.
Перыяд ад 1700 да 1840
правіцьУ 1702 годзе пасёлак Алыка спустошылі воіны Швецыі падчас Паўночнай вайны, але замак выстаяў.
У сувязі з новымі метадамі ваенных дзеянняў замак у Алыку губляе абарончыя функцыі і ўсё больш выкарыстоўваецца як палацавая пабудова. Унутраны двор быў забудаваны па перыметры яшчэ ў XVII ст., а палацам лічыўся Паўднёва-ўсходні корпус. Будынак у XVII—XVIII стст. быў у 2 паверхі і 2 парталы. Між парталамі зладзілі адкрытую аркаду-галерэю з крыжападобным скляпеннем. Другі паверх меў балкон.
Чарговую рэканструкцыю пачаў Міхал Казімір Радзівіл, яна працягвалася да 1760 г. У XVIII стагоддзі надбудавалі трэці паверх і заклалі адкрытую галерэю. У 1976 г. палацавы корпус атрымаў дах з заломам у стылістыцы барока. Будынак у выглядзе падоўжанага прамавугольнага аб’ёму, унутраная планіроўка калідорнага тыпу з аднабаковым размяшчэннем залаў і анфілада.
Падчас напалеонаўскага нашэсця ў 1812 г. замак выкарыстоўвалі воіны Расійскай імперыі як ваенны шпіталь, аж да 1837 г. З 1840 г. замак кінулі на волю лёсу і ён ніяк не выкарыстоўваўся да 1882 года. Інтэр’еры разбурыліся.
На мяжы XIX—XX стагоддзяў
правіцьЗ 1883 г. пачаўся новы этап рамонтна-аднаўленчых работ, якія доўжыліся 30 гадоў. Кіраўнік рамонту — архітэктар Зігмунт Гаргалеўскі, аўтар праекта сучаснага Львоўскага тэатра оперы і балета. У гады Першай сусветнай вайны (1914—1920) замак быў разбураны, што пабудзіла новы этап аднаўленчых работ на сродкі Януша Радзівіла.
У часы СССР замак выкарыстоўваецца як псіхіятрычная бальніца.
Калегіяльны касцёл Св. Тройцы
правіцьКасцёл Св. Тройцы належыць да лепшых узораў архітэктуры барока на тэрыторыі Украіны.
Пабудаваны ў 1635—1645 гг паблізу замка па праекце архітэктараў Б. Молі і Я. Маліверна на ўзор Іль Джэзу ў Рыме. Будаўнічыя работы даручылі архітэктару Ф. Бефку і Я. Банчковічу, У. Садоўскаму, С. Маркавіч.
Касцёл — базіліка з нартэксам, хорам, паўкруглай абсідай. Скляпенні крыжападобныя. Заходні фасад, велічны і ўрачысты, быў упрыгожаны карцінамі на рэлігійныя тэмы. Шэсць карцін выратаваны і перададзены на захоўванне ў Львоўскую галерэю мастацтваў. Касцёл меў каменны плот, часткова разбураны ў 1960-я гг разам з паўночнымі варотамі.
Інтэр’ер касцёла захаваўся, але мае пашкоджанні. Пад храмам крыпту з пахаваннямі, дзе раней пахавалі і заснавальніка замка і іншых прадстаўнікоў сямейства Радзівілаў. У часы незалежнасці Украіны касцёл перададзены мясцовай парафіі.
Літаратура
правіць- «Памятники градостроительства и архитектуры УССР», т 2, Киев, «Строитель», 1985
- Петр Боярчук. О чем молчит старая Олыка. 2010.
- Петр Кравчук Книга рекордов Волыни. — Любешов, «Эрудит», 2005.