А́льберт І́пель (ням.: Albert Ippel; 2 ліпеня 1885, Берлін — 1960, Мюнхен) — нямецкі педагог, класічны археолаг. Першы даследчык беларускага народнага мастацтва[2].

Альберт Іпель
Дата нараджэння

2 ліпеня 1885(1885-07-02)

Месца нараджэння

Берлін, Каралеўства Прусія, Германская імперыя[1]

Дата смерці

1960

Месца смерці

Мюнхен, Баварыя, ФРГ

Грамадзянства

Flag of Germany.svg Германія

Род дзейнасці

мастацтвазнавец, археолаг, прафесар універсітэта, high school teacher

Месца працы

Уроцлаўскі ўніверсітэт
Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта

Альма-матар

Універсітэт Фрайбурга
Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта
Бонскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany

Змест

БіяграфіяПравіць

Альберт Іпель вывучаў класічную археалогію ў Фрайбургу, Берліне і Боне, і ў 1910 скончыў дактарантуру ў Бонскім універсітэце.

Падчас Першай сусветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэннем народнага мастацтва, у 1918 годзе зладзіў дзве выстаўкі — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (ням.: die weissruthenische Kunst)[3] у адрозненне ад польскага і расійскага і выдаў на гэту тэму кнігу[2].

У 19231940 выкладаў у Брэславе і Берліне. У 1940 атрымаў званне ганаровага прафесара археалогіі Берлінскага ўніверсітэта. З 1947 года — ганаровы прафесар універсітэта Гамбурга. У той жа час працаваў дыктарам Імперская ўстанова фільмаў і выяў у навуцы і навучанні (ням.: Reichsanstalt für Film und Bild in Wissenschaft und Unterricht).

З 1954 года на пенсіі. У 1955 узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Сям'яПравіць

Быў жанаты з Лётай Эрман (1886—1972), дачкой эгіптолага Адольфа Эрмана.

БібліяграфіяПравіць

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117201111 // общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 Кривец, Наталия Первый женский батальон смерти воевал под Молодечно (руск.) . Комсомольская правда (2 верасня 2009). Праверана 23 сакавіка 2017.
  3. Свет древних ликов. Советская Белоруссия (18 лютага 2003). Праверана 23 сакавіка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 Запрос: a001="BY-SEK-245159" (руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 23 сакавіка 2017.
  5. Повний перегляд запису (укр.) . ЛННБУ імені В. Стефаника. Праверана 23 сакавіка 2017.