Альберт Аляксеевіч Міхайлаў

Альбе́рт Аляксе́евіч Міха́йлаў (16 чэрвеня 1947, г. Старыя Дарогі — 24 лютага 2010) — беларускі паэт.

Альберт Аляксеевіч Міхайлаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1947(1947-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2010(2010-02-24) (62 гады)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут і Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання (завочна, 1992). Спецыяльнасці па адукацыі — «Выкладчык чарчэння, малявання і працы; палітолаг», «Выкладчык палітычных навук у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах». Працаваць пачынаў настаўнікам Старадарожскай СШ № 1. Служыў у танкавых войсках Савецкай арміі. Пасля службы ў арміі, 6 гадоў працаваў інжынерам райсельгастэхнікі, затым 6 гадоў загадчыкам агульнага аддзела РК КПБ і 22 гады намеснікам старшыні Старадарожскага райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і інфармаванні. Актыўна вырашаў пытанні будаўніцтва, рэканструкцыі, мастацкага аздаблення аб’ектаў сацыяльнай сферы, развіцця музейнай справы, народных рамёстваў, падтрымкі таленавітай моладзі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў. Жыў у Старых Дарогах.

Творчасць правіць

Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Белорусская нива», «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Навіны Старадарожчыны», часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Вожык» і інш.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Спявай, труба!» (2004), «Пакланюся сваёй Беларусі» (2007). Шэраг вершаў А. Міхайлава пакладзены на музыку, песні ўключаны ў рэпертуар ансамбляў «Песняры», «Сузор’е», «Бяседа», «Алюр». Аўтар слоў гімна Старадарожскага раёна[1].

Як мастак-графік афармляў кнігу паэта-земляка Алеся Усені «Я хачу на сваю планету», кнігі вершаў старадарожскіх паэтаў «Расінка», «Арэскія вытокі», «Росныя далі».

Творы правіць

  • Ах, дзяўчына-беларуска: [верш] / Альберт Міхайлаў // Белорусская нива. — 2007. — №. — 3 марта. — С. 14.
  • Беларусь — мая песня: [верш] / Альберт Міхайлаў // Белорусская нива. — 2011. — №. — 15 января. — С. 1.
  • «Беларусь, ты шмат пакут спазнала…»: [верш] / Альберт Міхайлаў // Белорусская нива. — 2010. — №. — 11 ноября. — С. 1.
  • Велічальная: [верш] / Альберт Міхайлаў // Белорусская нива. — 2006. — №. — 27 января. — С..
  • Дарагі для Айчыны хлеб: [верш] / Альберт Міхайлаў // Белорусская нива. — 2006. — №. — 17 ноября. — С..

Зноскі