Альберт Канстанцінавіч Зензін

Альберт Канстанцінавіч Зензін (4 мая 1940, Новасібірск — 17 чэрвеня 1984, Мінск) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Людмілы Мікалаеўны Зензінай.

Альберт Канстанцінавіч Зензін
Дата нараджэння 4 мая 1940(1940-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1984(1984-06-17) (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Віталь Сямёнавіч Масленікаў[d] і Барыс Іосіфавіч Аглы

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1964 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута імя В. У. Куйбышава (выкладчыкі Віталь Сямёнавіч Масленікаў(руск.) бел., Барыс Іосіфавіч Аглы, Уладзімір Борзат). У 19641970 гадах архітэктар, галоўны архітэктар майстэрні ў Іркуцкім Прамбудпраекце ў Іркуцку; у 19701974 гадах галоўны архітэктар архітэктурна-будаўнічага аддзела ў праектна-тэхналагічным інстытуце «Белмясцпрампраект» у Мінску; у 19741984 гадах галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні АКМ-5 у праектным інстытуце «Белдзяржпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года[2].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы ў Расіі: праект будынка рэстарана «Алмаз» у Іркуцку (у сааўтарстве); праект Усходне-Сібірскага вогнетрывалага завода, перадзаводскага комплексу (19661968); праект будынка заводакіраўніцтва «Іркуцккабель»[ru] (19671968), праект будынка заводакіраўніцтва перадзаводскага комплексу Новасібірскага электролізнага завода (НовЭЗ) у Лінёве (19681970); праекты будынкаў цэхаў і адміністрацыйна-бытавых карпусоў Брацкага алюмініевага завода[ru] (1968)[1].

 
Школа па навучанні замежных спецыялістаў

Асноўныя працы ў Беларусі: навучальна-вытворчае прадпрыемства па вул. Маладзёжнай (1972)[2], будынак УВП глухіх па вул. Гусоўскага ў Мінску (пабудаваны ў 1976); фабрыка мастацкіх вырабаў у Слоніме (пабудавана ў 1973, сааўтар арх. Дайнека); інжынерна-бытавы корпус Мінскай шпалернай фабрыкі па вул. Шпалернай (1974); школа па навучанні замежных спецыялістаў (пабудавана ў 1980); ГПТВ-48 па вул. Ванеева (пабудавана ў 1981); рэспубліканская школа спартыўнага профіля па вул. Філімонава (пабудавана ў 1982) — усе ў Мінску; дом быту ў г.п. Жодзіна (пабудаваны ў 1982); яхт-клуб на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1979, праект не рэалізаваны; у сааўтарстве з С. І. Федчанкам і М. М. Піраговым); дом адпачынку «Беларусь» у г. п. Ждановічы, рэканструкцыя сталовай у Івянцы, вопытна-вытворчая база МПІТІ[удакладніць]; Рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці навучэнцаў прафтэхвучылішчаў у Мінску (пабудаваны ў 1986, у сааўтарстве з М. С. Навумавым і У. Ф. Даніленка); станцыі «Плошча Якуба Коласа» (1984, сааўтары архітэктар М. Пірагоў, мастакі Г. Жарын, Ю. Багушэвіч), «Акадэмія навук» (пабудавана ў 1984, сааўтары архітэктар М. Пірагоў, мастакі В. Чурыла, С. Сакалоў) Мінскага метрапалітэна; удзельнічаў у распрацоўцы праекта Палаца Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы Мінска (пабудаваны 1988, у складзе аўтарскага калектыва)[1].

Аўтар шматлікіх жывапісных работ  — акварэлі, графіка[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Зензин Альберт Константинович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Зензин Альберт Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Зензин Альберт Константинович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.) 
  • Зензин Альберт Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)