Альберт Кесельрынг
А́льберт Ке́сельрынг (ням.: Albert Kesselring; 30 лістапада 1885, Марктстэфт — 16 ліпеня 1960, Бад-Наўгайм) — генерал-фельдмаршал люфтвафэ. Кесельрынг, які ўдзельнічаў у абедзвюх сусветных войнах, стаў адным з самых паспяховых камандзіраў Трэцяга рэйха, ён з’яўляецца адным з 27 узнагароджаных Рыцарскім крыжом з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі. Атрымаў мянушкі «Усмешлівы Альберт» (англ.: Smiling Albert) ад Саюзнікаў[4] і «Дзядзька Альберт» (ням.: Onkel Albert) ад сваіх салдатаў, бо быў адным з самых папулярных нямецкіх генералаў Другой сусветнай вайны[5].
Альберт Кесельрынг | |
---|---|
Albert Kesselring | |
| |
Мянушка |
Дзядзька Альберт Усмешлівы Альберт |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1960[3][1][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Германская імперыя Веймарская рэспубліка Трэці рэйх ФРГ |
Род войскаў | Люфтвафэ |
Гады службы | 1904—1945 |
Званне | |
Камандаваў |
1-ы паветраны флот 2-гі паветраны флот Група армій «C» Галоўнакамандаванне на Поўдні Галоўнакамандаванне на Захадзе |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна: • Заходні фронт • Усходні фронт Другая сусветная вайна: • Польская кампанія (1939) • Французская кампанія (1940) • Бітва за Брытанію (1940) • Аперацыя «Барбароса» (1941) • Аперацыя «Тайфун» (1941) • Бітва за Мальту (1941—1942) • Паўночнаафрыканская кампанія (1941—1943) • Італьянская кампанія (1943—1945) • Цэнтральна-Еўрапейская кампанія (1945) |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАльберт Кесельрынг нарадзіўся ў Марктстэфце, Баварыя, 30 лістапада 1885 года ў Карла Адольфа Кесельрынга, школьнага настаўніка і члена гарадскога савета, і Разіны Кесельрынг, яго кузіны[5]. Дзяцінства Альберт правёў у Марктстэфце, дзе яго сваякі валодалі броварам з 1688 года[5].
Скончыўшы ў 1904 годзе класічную сярэднюю школу ў Байрэйце, Кесельрынг пачаў ваенную кар’еру фанен-юнкерам, яго родам войскаў стала артылерыя. У 1912 годзе ён скончыў вучобу на назіральніка рэкагнасцыровачнага аэрастата. Кесельрынг служыў як на Заходнім, так і на Усходнім франтах Першай сусветнай вайны, пасля чаго быў пераведзены для працы ў генеральным штабе. Паваеннае скарачэнне арміі не закранула Кесельрынга, ён заставаўся ў ёй да 1933 года, калі быў пераведзены ў адміністрацыйны дэпартамент Рэйхсміністэрства авіяцыі. На гэтай пасадзе ён браў удзел у аднаўленні авіяцыйнай прамысловасці краіны, пасля чаго ў 1936—1938 гадах узначальваў штаб люфтвафэ.
Падчас Другой сусветнай вайны Кесельрынг камандаваў паветранымі флотамі ў Польскай і Французскай кампаніях, бітве за Брытанію і аперацыі «Барбароса». Як галоўнакамандуючы на поўдні, ён кіраваў нямецкімі войскамі на Міжземнаморскім тэатры, у тым ліку Паўночнаафрыканскай кампаніяй. Кесельрынг стрымліваў Саюзнікаў на Італьянскім фронце да кастрычніка 1944 года, калі патрапіў у аўтакатастрофу. На заключным этапе вайны ён камандаваў нямецкімі войскамі на Заходнім фронце. Кесельрынг заваяваў павагу Саюзнікаў як умелы камандуючы высокага рангу, аднак яго рэпутацыю азмрочылі злачынствы, здзейсненыя войскамі пад яго камандаваннем у Італіі.
Пасля вайны Кесельрынг быў асуджаны за ваенныя злачынствы і прысуджаны да смяротнага пакарання, пазней прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне. Кампанія палітыкаў і СМІ прывяла да яго вызвалення ў 1952 годзе, нібы па стане здароўя. Пасля вызвалення прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці рэваншысцкіх арганізацый, узначальваў адроджаную арганізацыю «Стальны шлем»[6].
Кесельрынг з’яўляецца адным з усяго толькі дзвюх генерал-фельдмаршалаў (другі — Эрых фон Манштэйн), якія выдалі пасля вайны мемуары, — «Soldat bis zum letzten Tag» (Салдат да апошняга дня).
Зноскі
- ↑ а б Albert Kesselring // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Albert Kesselring // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Albert Kesselring // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Up the Boot". Time. 19 красавіка 1944. Архівавана з арыгінала 14 студзеня 2009. Праверана 4 красавіка 2009.
- ↑ а б в von Lingen, Kerstin. Kesselring's Last Battle: War Crimes Trials and Cold War Politics, 1945–1960. — Лоўрэнс, Канзас: University Press of Kansas, 2009. — С. 16. — 451 с. — (Modern war studies). — ISBN 978-0-7006-1641-1.
- ↑ «Стальны шлем»
Літаратура
правіць- Correlli Barnett. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9.
- Kesselring, Albert. A Soldier's Record. — Greenwood Press, 1970. — 381 с. — ISBN 0837129753.
- von Lingen, Kerstin. Kesselring's Last Battle: War Crimes Trials and Cold War Politics, 1945–1960. — Лоўрэнс, Канзас: University Press of Kansas, 2009. — 451 с. — (Modern war studies). — ISBN 978-0-7006-1641-1.
- Macksey, Kenneth. Kesselring: The Making of the Luftwaffe. — Бэтсфард: David McKay Publications, 1978. — 262 с. — ISBN 0679511512.
- Raiber, Richard. Anatomy of Perjury: Field Marshal Albert Kesselring, Via Rasella, and the GINNY mission. — Ньюарк: University of Delaware Press, 2008. — 269 с. — ISBN 978-0-8741-3994-5.
- Кессельринг, Альберт. Люфтваффе: триумф и поражение. Воспоминания фельдмаршала Третьего рейха. 1933—1947 = The Memoirs of Field Marshal Kesselring / Пер. с англ. Л.А. Игоревского. — Москва: Центрполиграф, 2008. — 494 с. — (За лініяй фронту. Мемуары). — 4 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3354-9.
- Гордиенко А. Н. Командиры Второй мировой войны. Т. 2., Мн., 1998. ISBN 985-437-627-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберт Кесельрынг