Альберт Міхайлавіч Макашоў

Альберт Міхайлавіч Макашоў (руск.: Альберт Михайлович Макашов; 12 чэрвеня 1938, Варонежская вобласць) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч.

Альберт Міхайлавіч Макашоў
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
29 снежня 2003 — 24 снежня 2007
Нараджэнне 12 чэрвеня 1938(1938-06-12) (85 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, афіцэр
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1] і ваенная справа[1]
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне генерал-палкоўнік і генерал-палкоўнік[d]
Камандаваў 20-я агульнавайскавая армія[d], Уральская ваенная акруга[d] і Прыволжска-Уральская ваенная акруга
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Варонежскае Сувораўскае ваеннае вучылішча, Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (1960), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, Акадэмію генштаба УС СССР. Служыў камандуючым 20-й гвардэйскай агульнавайскавой арміяй, першым намеснікам камандуючага Закаўказскай ваеннай акругай, камандуючым Уральскай, затым Прыволжска-Уральскай ваеннай акругі. Генерал-маёр. З 1989 народны дэпутат СССР. Кандыдат у Прэзідэнты РСФСР (1991). Адпраўлены у адстаўку ў кастрычніку 1991. Быў членам шэрагу камуністычных і нацыянал-патрыятычных партый і рухаў. Адзін з кіраўнікоў масамых выступленняў у кастрычніку 1993 года. Кіраваў узяццем Мэрыі Масквы, узначаліў няўдалы штурм тэлецэнтра «Астанкіна», адзін з арганізатараў абароны Дома Саветаў. Арыштаваны, вызвалены па амністыі ў лютым 1994. Дэпутат Дзярждумы Расіі ў 1995—1999 і 2004—2007 гадах.

Зноскі правіць

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.