Адкрыць галоўнае меню

Альберт Андрэевіч Саланека

(Пасля перасылкі з Альберт Саланека)

Альберт Андрэевіч Саланека (нар. 28 красавіка 1937, Віцебск) — беларускі мікрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (1984), прафесар (1992).

Альберт Андрэевіч Саланека
Дата нараджэння 28 красавіка 1937(1937-04-28) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мікрабіёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віцебскую сярэднюю школу № 11 (1955), Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960), аспірантуру пры ім (1965). У 1960-63 гг. працаваў у Гродзенскай вобласці загадчыкам Воранаўскай раённай ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыі, потым выкладаў у Ваўкавыскім зоаветэрынарным тэхнікуме. Са студзеня 1966 г. і да сакавіка 1987 г. — у БелНДІ эксперыментальнай ветэрынарыі, малодшы, старшы (з 1972) навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі па вывучэнні туберкулёза, у 1984 — 87 гг. працаваў у Афганістане. 3 1987 г. — у Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, быў загадчыкам кафедры мікрабіялогіі і вірусалогіі, з 1995 г. прафесар гэтай кафедры.

Апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку (у сааўтарстве) манаграфію «Мікрабактэрыёзы свіней» і «Практыкум па мікрабіялогіі». За навуковую працу па дыягностыцы туберкулёза і мікрабактэрыёзаў узнагароджаны медалём ВДНГ СССР (1989).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Саланека Альберт Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 2002. - Т. 14. - С. 101.