Альберт Францавіч Паўловіч

Альберт Францавіч Паўло́віч[1] (11 лістапада 1875, Мінск — 17 сакавіка 1951) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.

Альберт Францавіч Паўловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 лістапада 1875(1875-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1951(1951-03-17) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 года ў Маскве, на Урале, з 1945 года ў Курску[2].

Творчасць

правіць

Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы ХІХ стагоддзя, у беларускім друку выступіў у 1907 годзе (газета «Наша Ніва»). Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», часопісе «Лучынка» і інш. Выдаў зборнік вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыятычныя матывы. Творчасць А. Паўловіча цесна звязана з фальклорам. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар артыкулаў «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Данілы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча на мінскай сцэне" (1929). На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі[3]. Займаўся жывапісам, вышываў дываны.

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Выбранае. — Мн., 1975.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць