Альберт II (кароль Бельгіі)
Яго Вялікасць Альберт II Бельгійскі (нідэрл.: Albert II van België, фр.: Albert II de Belgique, ням.: Albert II von Belgien, валон. Albert II di Beldjike) (6 чэрвеня 1934) — шосты кароль Бельгіі з 1993.
Альберт II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нідэрл.: Albert II van België фр.: Albert II de Belgique нідэрл.: Albert van Saksen-Coburg | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бадуэн I, кароль Бельгіі | ||||||
Пераемнік | Філіп | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1934[1][2][…] (89 гадоў) |
||||||
Род | House of Saxe-Coburg and Gotha[d] | ||||||
Бацька | Леапольд III[3] | ||||||
Маці | Астрыд Шведская[3] | ||||||
Жонка | Паола Руфа дзі Калабрыа[4] | ||||||
Дзеці | Філіп[3], Астрыд Бельгійская[d], Ларан Бельгійскі[d] і Princess Delphine of Belgium[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | манарх, дыпламат | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія Правіць
Альберт Фелікс Умбер Тэадор Крысціян Яўген Мары, прынц Льежскі — малодшы сын Леапольда III і Астрыд Шведскай; калі Альберту быў год, яго маці загінула ў аўтамабільнай катастрофе. Атрымаў у спадчыну прастол у 1993 пасля сканання бяздзетнага старэйшага брата Бадуэна I.
Альберт вучыўся ў Швейцарыі, у прыватнай школе Institut Le Rosey, скончыў ваенна-марское вучылішча ў Бругэ. Мае званне генерал-лейтэнанта і віцэ-адмірала ВМС Бельгіі. З 1962 года — ганаровы прэзідэнт Бельгійскага бюро знешняга гандлю.
З 1958 года — прэзідэнт Бельгійскага таварыства Чырвонага Крыжа, прэзідэнт Алімпійскага камітэта і Міжфедэратыўнага камітэта Бельгіі, член Сената бельгійскага парламента. У 1958—1964 гадах быў членам Міжнароднага алімпійскага камітэта.
3 ліпеня 2013 года Альберт II абвясціў, што ў дзень нацыянальнага свята Бельгіі 21 ліпеня адрачэцца ад прастола на карысць старэйшага сына прынца Філіпа[5].
Сям'я Правіць
2 ліпеня 1959 года ў Бруселі Альберт ажаніўся з доннай Паолай Маргарытай Марыяй Антоніяй Руфа дзі Калабрыа (нар. 11 верасня 1937 года). У каралеўскай пары трое дзяцей:
- Прынц Філіп (нар. 15 красавіка 1960) — афіцыйны спадчыннік прастола;
- Прынцэса Астрыд (нар. 5 чэрвеня 1962) — жонка эрцгерцага Лорэнца Аўстрыйскага;
- Прынц Ларан (Лорэнс) (нар. 19 кастрычніка 1963) — жанаты на Клэр Комбс.
Зноскі
- ↑ Albert II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Albert II, Roi des Belges // The Peerage
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Бельгійскі манарх абвясціў пра рашэнне адрачыся ад прастола
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберт II (кароль Бельгіі)