Габсбургі

аўстрыйская кіруючая дынастыя
(Пасля перасылкі з Альберцінская лінія)

Габсбургі — адна з найбольш магутных манархічных дынастый Еўропы на працягу Сярэднявечча і Новага часу. Прадстаўнікі дынастыі вядомыя як кіраўнікі Аўстрыі1282), якая трансфармівалася пазней у шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю (да 1918 г.), якая з’яўлялася адной з вядучых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама як імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, чый прастол Габсбург займалі з 1438 па 1806 г. (з кароткім перапынкам у 17421745 гг.)

Габсбургі
Wappen röm.kaiser.JPG
Тытулы
Заснавальнік Гунтрам Багаты
Апошні кіраўнік Карл I
Цяперашні глава Карл Габсбург-Латрынген
Год заснавання кал.930 года
Зрушэнне 1918 год
Малодшыя
лініі
  • Альбертынская лінія
  • Леапольдзінская лінія
    • Штырыйская галіна
    • Цірольская галіна
  • Іспанская лінія
  • Гасбурга-Латарынгскі дом

ГісторыяПравіць

Імаверным продкам Габсбургаў быў Гунтрам Багаты, граф Брэйсгаў, які жыў у сярэдзіне 10 стагоддзя. Унукам Гунтрама лічыцца Ра́дбат, які збудаваў замак Габсбург і даў пачатак роду гэтага імені.

У 1273 г. Рудольфа Габсбурга абралі імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, гэты тытул успадкавалі і яго нашчадкі. Ён набыў у сваё валаданне герцагства Аўстрыю і Штырыю. У XVI ст. Габсбургі падзяліліся на дзве галіны: іспанскую і аўстрыйскую. Імператарская карона захоўвалася аўстрыйскай галіной. Іспанская правячая дынастыя абарвалася ў 1700 годзе, уступіўшы дынастыі Бурбонаў. Аўстрыйская — згасла ў 1780 г., разам са смерцю імператрыцы Марыі Тэрэзіі. Але нашчадкі яе і яе мужа Франца I (вялікага герцага Тасканскага і былога герцага Латарынгіі) перанялі імя Габсбургаў (дакладней — Габсбург-Латарангіў). Унук Марыі Тэрэзіі, апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц II у 1804 г. абвясціў сябе першым імператарам новаўтворанай Аўстрыйскай імперыі пад імем Франца I (з 1867 г. — Аўстра-Венгрыя). Апошнім манархам з дынастыі Габсбургаў быў імператар Аўстра-Венгрыі Карл I, які зрокся ўлады ў 1918 г. Яго сын Ота Габсбург пасля быў дэпутатам Еўрапарламента.

Герцагі АўстрыйскіяПравіць

 
Герб першых Габсбургаў

Імператары Свяшчэннай рымскай імперыіПравіць

Дом ГабсбургаўПравіць

Дом Габсбургаў-ЛатарангіўПравіць

Аўстрыйскія імператарыПравіць

Каралі ВенгрыіПравіць

Каралі ІспанііПравіць

Каралі ПартугалііПравіць

Вялікія герцагі ТасканыПравіць

Герцагі МадэныПравіць

Герцагі ПармыПравіць

Гл. таксамаПравіць