Альбрэхт III Набожны

герцаг Баварыі-Мюнхен (1438—1460)
(Пасля перасылкі з Альбрэхт III (герцаг Баварыі))

Альбрэхт III Набожны (ням.: Albrecht III, der Fromme, 27 сакавіка 1401, Мюнхен — 29 лютага 1460, Мюнхен) — герцаг Баварыі (Баварыя-Мюнхен) з роду Вітэльсбахаў.

Альбрэхт III
ням.: Albrecht III. der Fromme
Ёган Георг Гільтэншпергер. «Альбрэхт III адмаўляецца ад чэшскай кароны» (каля 1825)
Ёган Георг Гільтэншпергер. «Альбрэхт III адмаўляецца ад чэшскай кароны» (каля 1825)
Герцаг Баварыі-Мюнхен
2 ліпеня 1438 — 29 лютага 1460
Папярэднік Эрнст
Пераемнік Ёган IV
Сігізмунд
Нараджэнне 27 сакавіка 1401
Смерць 29 лютага 1460[1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Эрнст Баварскі[d]
Маці Elisabetta Visconti[d]
Жонка Anna of Brunswick-Grubenhagen-Einbeck[d][2] і Agnes Bernauer[d]
Дзеці Ёган IV[d][3], Сігізмунд Баварскі[d][3], Margaret of Bavaria, Marchioness of Mantua[d], Лізавета Баварская[d], Альбрэхт IV Мудры, Christoph the Starke[d], Wolfgang von Bayern[d] і Barbara von Bayern[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладым чалавекам Альбрэхт ўдзельнічае ў Баварскай вайне і ў вырашальнай бітве пры Алінге, ў якой яго бацька герцаг Эрнст выратаваў Альбрэхту жыццё. У 14331435 гадах Альбрэхт займае пасаду кіраўніка справамі герцага і знаходзіцца пераважна ў Штраўбінзе. Даведаўшыся, што Альбрэхт закаханы і адкрыта жыве з дзяўчынай Агнес Бернаўэр, дачкой лазеншчыка з Аўгсбурга, і ўбачыўшы ў гэтай сувязі небяспеку для дынастыі, герцаг Эрнст загадаў арыштаваць дзяўчыну і 12 кастрычніка 1435 года утапіць яе ў Дунаі паблізу Штраўбінга (у той час, пакуль Альбрэхт быў на паляванні са сваім сваяком, Генрыхам XVI, герцагам Баварыя-Ландсхут). Даведаўшыся пра тое, што здарылася, Альбрэхт заключае з Людвігам VIII, герцагам Баварыя-Інгальштат, ваенны саюз супраць свайго бацькі.

Пасля прымірэння з герцагам Эрнстам, Альбрэхт ў 1436 годзе жэніцца з герцагіняй Ганнай фон Браўншвайг-Грубенхаген-Эйнбек; у гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей. У 1438 годзе, пасля смерці бацькі, Альбрэхт III становіцца герцагам Баварыі-Мюнхена. У 1440 годзе ён адхіляе прапанову стаць каралём Чэхіі. У 14441445 гадах вёў жорсткую барацьбу з атрадамі рыцараў-грабежнікаў па ўсяму свайму герцагству. Пасля спынення роду Вітэльсбахаў ў герцагстве Баварыя-Інгальштат Альбрэхт III пагадзіўся з перадачай гэтага герцагства Генрыху XVI, герцагу Баварыя-Ландсхут.

Альбрэхт III быў апекуном мастацтваў і вельмі рэлігійным чалавекам. Пахаваны ў заснаваным ім ў 1455 годзе бенедыктынскім манастыры ў Андэксу.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119111349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

правіць

Гісторыя Агнес Бернаўэр