Альгерд Адамавіч Малішэўскі
Альгерд Адамавіч Малішэўскі (8 верасня 1922, Бабруйск — 22 лістапада 1989, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977)[3].
Альгерд Адамавіч Малішэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1989 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Гады вайны», «Салдаты – сыны Радзімы», «Хатынь», «Маці», «Пратэст супраць вайны», «Металургі», «Сяброўкі», «Брыгада», «Партрэт студэнта» |
Уплыў | Пётр Котаў[d] |
Уплыў на | Анатоль Бараноўскі, Адам Глобус[1], Георгій Скрыпнічэнка[2]. |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе скончыў факультэт жывапісу Харкаўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1956 года. Стаў сябрам Саюза мастакоў БССР у 1965 годзе. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1953—1981).
Сын — Сяргей Малішэўскі (1956—2020) — таксама вядомы беларускі мастак.
ТворчасцьПравіць
Пісаў карціны ва ўсіх жанрах станковага жывапісу.
У лютым 1988 года прымаў удзел у мастацкай выставе аб'яднання «Няміга-17» у Мінску, у «Палацы мастацтваў». Яго твор з гэтай выставы — «Партрэт Арлена Кашкурэвіча» (1968, палатно, алей 120 х 90 см) — зараз знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[4].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сяліцкая Н. Л. Альгерд Малішэўскі. — Мн.: «Беларусь», 2017. — 94 с. — (Славутыя мастакі Беларусі). — 500 экз. — ISBN 978-985-01-1245-3.