Альгова (Віцебскі раён)

аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Альго́ва[2] (трансліт.: Aĺhova, руск.: Ольгово) — аграгарадок у Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна, за 4 кіламетры ад ракі Заходняя Дзвіна, на аўтамабільнай дарозе H2314, за 1 км на поўнач ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Плошча 367,5780 га[1].

Аграгарадок
Альгова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
3,675780[1] км²
Вышыня цэнтра
155 м
Насельніцтва
  • 1 607 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806101
Альгова на карце Беларусі ±
Альгова (Віцебскі раён) (Беларусь)
Альгова (Віцебскі раён)
Альгова (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Альгова (Віцебскі раён)

Гісторыя правіць

Вёска вядома з 16 стагоддзя як каралеўскае ўладанне, у 1598 годзе прыватная ўласнасць Яна Кісяля ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1641 годзе паселішча конных мяшчан у складзе Віцебскай эканоміі, 2 валокі зямлі, 4 селяніны. У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Марцьянава ва ўладанні Агінскіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1783-85 гадах вёска. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У пачатку 19 стагоддзя Альгова ў складзе радавога маёнтка памешчыкаў Лянковічаў. У 1833 годзе мелася карчма. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка ў адстаўцы памешчыка Мікалая Лянковіча. У 1905 годзе вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Вёска належала Падбярэзскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 144 дзесяціны зямлі. У 1909 годзе на сродкі памешчыка Косава і сялян пабудаваны цагляны будынак школы, а пры ёй лазня і хлеў. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Альгоўскую школу наведвалі 20 дзяцей з Альгова і 68 з навакольных вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя Чырвонай Арміі, у які ўвайшло 187 двароў, 768 жыхароў. У 1931 годзе калгас абслугоўвала Віцебская МТС. У калгасе працавалі 6 палводчых, 1 жывёлагадоўчая, 2 агародніцкія брыгады, кузня, лесапілка, шавецкая і калёсная майстэрні. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1938 годзе з вёскай Альгова аб’ядналіся вёскі Баркоўшчына і Батрукі. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. У баях з немцамі тут загінулі 450 савецкіх салдат. З 16 красавіка 1954 года вёска ў Бабініцкім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Чырвонай Арміі. З 27 снежня 1991 года цэнтр вытворча-камерцыйнага таварыства «Альгова», з 22 жніўня 1996 года зноў у калгасе імя Чырвонай Арміі. У 1997 годзе цэнтр калгаса імя Чырвонай Арміі, з 25 верасня 2003 года — цэнтр ЗАТ «Альгоўскае», з 2008 года — СВК «Альгоўскае». З 2005 года — аграгарадок. Паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2011 года частка вёскі ўвайшла ў склад Віцебска.

Насельніцтва правіць

  • 21 двор, 85 жыхароў (1783-85)
  • 41 рэвізская душа (1833)
  • 8 двароў, 58 жыхароў (1847)
  • (21 двор, 177 жыхароў) — вёска, (1 двор, 6 жыхароў) — былая карчма, (2 двары, 11 жыхароў) — новая карчма (1905)
  • 27 двароў, 145 жыхароў — Альгова-1, 23 двары, 125 жыхароў — Альгова-2 (1926)
  • 321 двор, 1024 жыхары (1995)
  • 555 гаспадарак, 1399 жыхароў (1997)
  • 574 гаспадаркі, 1479 жыхароў (2003)
  • 689 гаспадарак, 1623 жыхары (2018)

Інфраструктура правіць

У 2018 годзе працавалі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа, дзіцячы сад, філіял Бабініцкай дзіцячай школы мастацтваў, ФАП, сельскі Дом культуры (дзейнічае ўзорны харэаграфічны калектыў «ОльКІра»), бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.

Памятныя мясціны правіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1964)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць