Альгімантас Балтакіс
Альгімантас Балта́кіс (літ.: Algimantas Baltakis; 15 лютага 1930, Лелюнай, Уцянскі павет, Літва — 13 сакавіка 2022, Вільнюс, Літва[2]) — літоўскі паэт. Народны паэт Літвы (1986).
Альгімантас Балтакіс | |
---|---|
Algimantas Baltakis | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1930[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 2022 (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Дэбют | «Калі дожджык імжыць» (1955) |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў мястэчку Лялюнай. У 1949 годзе скончыў гімназію ў Каўнасе. У 1954 годзе — Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «літоўская мова і літаратура».
У 1952—1956 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам, затым кіраўніком аддзела, потым адказным сакратаром у часопісе «Тарыбіне мацярыс» („Tarybinė moteris“; «Савецкая жанчына»). Затым у 1956—1990 гадах (з перапынкамі) у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Пяргале» („Pergalė“; «Перамога»), у 1964—1967 і ў 1985—1989 гадах — галоўны рэдактар часопіса. З 1955 года член Саюза пісьменнікаў Літвы.
Жыў у Вільнюсе.
ТворчасцьПравіць
Аўтар зборнікаў вершаў «Калі дожджык імжыць» (1955), «Чортаў мост» (1957), «Падземныя рэкі» (1965, Дзяржаўная прэмія Літвы 1966), «Хлеб і воблакі» (1973), «Дэдыкацыі» (1975), «Элегіі Страздзішкіса» (1979), «Наш вечар» (1986), «Уздых» (1993). Яго творы вызначаюцца эмацыянальнай адкрытасцю, у іх светаўспрыманне маладога пакалення пасляваеннай Літвы, рэчава-канкрэтная паэтыка гарадскіх будняў.
На літоўскую мову пераклаў кнігу паэзіі Р. Барадуліна «Бусел на даху» (1981), паасобныя вершы М. Танка.
ПеракладыПравіць
На беларускую мову творы Балтакіса перакладаў Р. Барадулін.
Зноскі
- ↑ Балтакис Альгимантас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Algimantas Baltakis — VLE
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Baltakis, Algimantas(недаступная спасылка) (літ.)