Альгімонт Гальшанскі
Альгімонт Гальшанскі — літоўскі князь з роду Гальшанскіх. Надзейна вядомы толькі з патроніму свайго сына Івана Альгімонтавіча.
Альгімонт Гальшанскі | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць | невядома |
Род | Гальшанскія |
Бацька | гл. тэкст |
Дзеці | Іван Альгімонтавіч Гальшанскі |
БіяграфіяПравіць
Імя Альгімонт сустракаецца ў дакументах 1385—1388 гадоў, але адносіцца ў гэтых выпадках несумненна да Івана[1]. Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. называюць Альгімонта намеснікам кіеўскім у часы Гедзіміна, але цяпер сам факт заняцця Кіева пры Гедзіміне лічыцца сумнеўным. У тых жа летапісах Альгімонта часта называюць сынам Міндоўга, які ў сваю чаргу лічыцца сынам легендарнага Гольшы (у Яўрэінаўскім летапісе Альгімонт названы сынам самога Гольшы).
У Кіева-Пячэрскім памянніку (кан. XV — пач. XVI ст.) запісаны як «князь Альгімонт, у святым хрышчэнні Міхаіл, а ў інацтве Яўфімій». Аднак гэтую згадку, запісаную прыблізна праз стагоддзе па верагодным часе смерці Альгімонта, нельга лічыць надзейнай[2].
Радавод ГальшанскіхПравіць
Януш Дубровіцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фёдар | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Уладзімір | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіліса | Іван | Анастасія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гольша | Андрэй Вязынскі | Соф’я | Васіліса | Багдана | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт? | Міндоўг | Януш | Андрэй | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Даніл | Юрый | Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт | Аляксандр? | Павел | Соф'я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Глеб? | Аляксандр | Ганна | Ганна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Васіль | Ядвіга | Фядора | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён «Люты» | Юрый | Ганна | Аляксандра | Алена | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юліянія | Барбара | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | Ульяна | Юрый | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | Андрэй | Сямён | Таццяна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барыс? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юліянія | Сямён Трабскі | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Wolff, J. Kniaziowe litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — S. 94-95;
- ↑ Насевіч В. Гальшанскія // ЭВКЛ. Т. 1. — С. 491—493.