Альда Анараці

італьянскі паэт, празаік, даследчык літаратуры

Альда Анараці (італ.: Aldo Onorati; нар. 11 жніўня 1939, Альбана-Лацыяле) — італьянскі паэт, празаік, даследчык літаратуры.

Альда Анараці
Род дзейнасці пісьменнік
Дата нараджэння 11 жніўня 1939(1939-08-11) (81 год)
Месца нараджэння

БіяграфіяПравіць

Выкладаў італьянскую мову і літаратуру, супрацоўнічаў з газетай «L’Osservatore Romano» і іншымі італьянскімі перыядычнымі выданнямі.

Аўтар кніг паэзіі і прозы, паасобныя творы перакладзены на 20 моў, у т. л. на беларускую[1] (у перакладзе Аксаны Данільчык) і рускую[2].

Даследчык літаратуры, у прыватнасці творчасці Дантэ, актыўна супрацоўнічае з Таварыствам «Дантэ Аліг’еры» (італ.: Società Dante Alighieri). Бярэ актыўны ўдзел у папулярызацыі італьянскай літаратуры, шмат выступае з лекцыямі. Супрацоўнічаў з італьянскім тэлебачаннем (перадачы на тэму школы і выхавання), займаўся выдавецкай дзейнасцю.

Зноскі

  1. Анараці А. Вершы // «Наша вера», № 3 (81), 2017. — С. 48-50.
  2. Альдо Онорати. Нелепые вопросы / Пер. с итал. Е. Солоновича, В. Ефремовой, Е. Титунова. — М.: «Podkova», 2004. — 96 с.

СпасылкіПравіць

  • Сайт пісьменніка
  • Куллэ Виктор. Сентиментальность и простодушие (рецензия на издание: Альдо Онорати. Нелепые вопросы / Пер. с итал. Е.Солоновича, В.Ефремовой, Е.Титунова. — М.: «Podkova», 2004. — 96 с.) // Независимая газета, 04.11.2004.
  • Альда Анараці. Пра італьянскую літаратуру і не толькі: гутарка // «Дзеяслоў», 2020, № 1 (104).