Алье (дэпартамент)

дэпартамент Францыі

Алье (фр.: Allier) — дэпартамент на поўдні цэнтральнай вобласці Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь — Рона-Альпы. Парадкавы нумар 3. Адміністрацыйны цэнтр — Мулен. Насельніцтва 344,7 тыс. чалавек (63-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Алье
Allier
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Алье на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 03
Рэгіён: Авернь — Рона-Альпы
Акруг: 3
Кантонаў: 35
Камун: 320
Статыстыка
Насельніцтва 63-е месца
 -1999 344,7 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 47 чал/км²
Плошча: 7340 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Плошча тэрыторыі 7340 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Алье, Луара і Шэр.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 320 камун.

Гісторыя

правіць

Алье — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых правінцый Авернь і Бурбонэ. Назва паходзіць ад ракі Алье.