Алькаркон
Алькаркон (ісп.: Alcorcón) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд.
Горад
Алькаркон
Alcorcón
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ гэтым месцы людзі пачалі сяліцца яшчэ ў дагістарычныя часы. Назва мае арабскае паходжанне, але мала што вядома пра Алькаркон да Рэканкісты. Самая ранняя пісьмовая згадка пра Алькаркон узыходзіць да 28 ліпеня 1208 года. Горад мае невялікі гістарычны цэнтр, дзе размяшчаецца царква Санта-Марыя-ла-Бланка, які ахоўваецца як «археалагічная зона»[1]. Цэнтр акружаны сучаснымі пабудовамі, Алькаркон імкліва расце ў апошні час у сувязі з міграцыяй сюды людзей з іншых частак Іспаніі і Лацінскай Амерыкі.
Інфраструктура
правіцьУ Алькарконе маецца два шпіталя. Таксама ў горадзе маецца кампус Каралеўскага ўніверсітэта імя Хуана Карласа, дзе ў асноўным праходзяць заняткі звязаныя з медыцынай.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ Database of protected buildings. Ministry of Culture of Spain
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алькаркон
- Афіцыйны сайт