Альковічы

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Алько́вічы[2] (трансліт.: Aĺkovičy, руск.: Ольковичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Вёска
Альковічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
214,6[1] м
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222442
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827109
Альковічы на карце Беларусі ±
Альковічы (Беларусь)
Альковічы
Альковічы (Мінская вобласць)
Альковічы

Геаграфія правіць

Вёска знаходзіцца за 43 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка, за 102 км ад Мінска[3], за 3 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі Р63[4] Вілейка—Плешчаніцы.

Гісторыя правіць

У першай чвэрці XVIII ст. сяло ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводтва ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1722 г. пабудаваны драўляны касцёл.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. сяло, уласнасць Леана Гарайна, дзейнічала ўніяцкая царква, мелася карчма, праходзілі два кірмашы штогод. У 1886 г. сяло ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, дзейнічаў касцёл, адбываўся штогадовы кірмаш. У 1897 г. у сяле згадваюцца касцёл, крама, піцейны дом. У 1899 г. адкрыта школа граматы. У пачатку XX ст. працавала аднакласнае народнае вучылішча, у 1908 г. ў складзе Сушкоўскай сельскай грамады той жа воласці, 113 дзесяцін надзелаў.

У лютым 1918 г. занята германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 г. занята польскімі войскамі. З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.

 
Альковічы ў міжваенны час.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, затым мястэчка ў Ільянскай гміне.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Альковіцкага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны з 3 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, у вёсцы размяшчаўся гарнізон. У ваколіцах вёскі дзейнічалі партызанскія брыгады імя Жалезняка і «Народны мсцівец», партызаны двойчы грамілі ў вёсцы варожы гарнізон. З фронту не вярнуліся 2 жыхары вёскі.

З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

У снежні 1949 г. тут створаны калгас «Кастрычнік», які ў 1950 г. аб’ядноўваў 21 гаспадарку, меў 2030 га ворнай зямлі. У 1969 г. працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка. У 1980-я гады землі ў складзе саўгаса «За мір» з цэнтрам у в. Забалацце (Вілейскі раён).

У 2003 г. працавалі ўрачэбная амбулаторыя, магазін. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і была цэнтрам Альковіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 71 жыхар, 10 двароў.
  • 1897 год — 137 жыхароў, 20 двароў.
  • 1908 год — 126 жыхароў.
  • 1921 год — 170 жыхароў, 28 двароў.
  • 1931 год — 311 жыхароў, 44 двары.
  • 1939 год — 325 жыхароў, 41 двор.
  • 1969 год — 128 жыхароў, 35 двароў.
  • 1988 год — 66 жыхароў, 33 гаспадаркі.
  • 1994 год — 56 жыхароў, 29 двароў[3].
  • 2003 год — 40 жыхароў, 20 двароў.
  • 2019 год — 20 чал.

Інфраструктура правіць

У 2009 г. дзейнічаў магазін.

Славутасці правіць

 
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-55. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  4. Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць