Альмерыя
Альмеры́я (ісп.: Almería) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі. Насельніцтва 190013 чалавек (на 2010 год).
Горад
Альмерыя
Almería
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны на паўднёвым усходзе іспанскага ўзбярэжжа Міжземнага мора. Плошча 295 км².
Клімат
правіцьКлімат Альмерыі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 24,4 | 25,2 | 32,4 | 34,2 | 34,2 | 40,8 | 41,2 | 41,1 | 37,6 | 34,4 | 29,0 | 27,7 | 41,2 |
Сярэдні максімум, °C | 18,8 | 19,4 | 21,3 | 23,1 | 26,0 | 30,2 | 32,8 | 33,0 | 31,1 | 26,6 | 22,9 | 19,3 | 33,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 12,6 | 13,3 | 15,1 | 17,0 | 19,2 | 23,5 | 26,1 | 26,7 | 24,2 | 20,4 | 16,4 | 13,3 | 19,1 |
Сярэдні мінімум, °C | 5,9 | 6,5 | 8,1 | 10,5 | 12,0 | 15,7 | 19,3 | 20,0 | 17,2 | 13,5 | 10,6 | 7,6 | 5,9 |
Абсалютны мінімум, °C | 0,1 | 1,0 | 1,0 | 6,0 | 8,4 | 10,4 | 12,0 | 14,8 | 10,1 | 1,6 | 3,1 | 2,0 | 0,1 |
Норма ападкаў, мм | 24 | 25 | 16 | 17 | 12 | 5 | 1 | 1 | 14 | 27 | 28 | 30 | 200 |
Крыніца: Agencia Estatal de Meteorología[1] |
Гісторыя
правіцьУ наваколлях Альмерыі выяўлена вялікая колькасць археалагічных помнікаў, у тым ліку паселішча Лос-Мільярэс, што дало назву аднайменнай археалагічнай культуры. Раней, у эпоху неаліту тут існавала альмерыйская культура.
Горад быў заснаваны халіфам Абд-ар-Рахманам III у 955 годзе. Горад павінен быў стаць асноўнай гаванню для ўмацавання міжземнаморскай абароны халіфата.
У гэты перыяд горад дасягнуў свайго гістарычнага піку. Пасля драбнення Кордаўскага халіфата Альмерыя кантралявалася выключана мясцовымі мусульманскімі эмірамі. Шаўковая прамысловасць, заснаваная на насаджэнні тутавых дрэваў і сухім ландшафце правінцыі, зрабіла Альмерыю яшчэ больш заможным месцам.
Горад быў некалькі разоў абложаны падчас спрэчкі эміраў Гранады і Валенсіі, а таксама падчас асабліва жорсткай аблогі хрысціянамі, закліканымі ў Другі крыжовы паход Папам Яўгенам III. З гэтай нагоды Альфонса VII, на чале змяшаных сіл каталонцаў, генуэзцаў, пізанцаў і франкаў, здолеў акупаваць Альмерыю ў кастрычніку 1147 года.
На працягу дзесяцігоддзя, аднак, Альмерыя зноў перайшла да кантроль мусульманскіх эміраў з роду Альмаравідаў, і толькі ў канцы XV стагоддзя горад канчаткова ўвайшоў у склад хрысціянскай краіны. Альмерыя здалася каталіцкім манархам, Фернанда і Ізабеле, 26 снежня 1489 года.
13 мая 1937 года паблізу Альмерыі падарваўся на міне брытанскі эсмінец HMS Hunter.
Спорт
правіцьУ горадзе ёсць футбольны клуб «Альмерыя», які гуляе ў Ла Лізе.
Гарады-пабрацімы
правіцьФатаграфіі
правіць-
-
-
Гарадская сцяна
-
Помнік
-
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альмерыя
- Афіцыйны сайт Архівавана 4 ліпеня 2018.
- Турыстычны сайт