Альпійская балада (балет)

(Пасля перасылкі з Альпійская балада, балет)

Альпійская балада — аднаактовы балет Яўгена Глебава, пастаўлены ў 1967 годзе Беларускім дзяржаўным тэтрам оперы і балета[1][2] пад кіраўніцтвам дырыжора Г. Н. Дугашава.

Альпійская балада
Жанр балет
Заснаваны на аднайменнай аповесці Васіля быкава
Аўтар лібрэта Раіса Чарахоўская
Кампазітар Яўген Глебаў
Харэограф Атар Дадзішкіліяні
Акцёры гл. тэкст
Краіна БССР
Год 1967
Пастаноўкі прэм'ера 7 чэрвеня 1967 года

Гісторыя стварэнняПравіць

Балет заснаваны на аднайменнай аповесці Васіля быкава.

Лібрэта было напісана вядомай балерынай і педагогам Раісай Чарахоўскай. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброў[3].

У 1966-м Глебаў стварыў партытуру. А ў наступным годзе балет быў увасоблены на акадэмічнай сцэне харэографам Атарам Дадзішкіліяні[1].

Пастаноўка распавядае пра Джулію і Івана, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны збягаюць з канцлагера[1].

Сцэнаграфіяй займаўся мастак Яўген Чамадураў[1].

АкцёрыПравіць

Іншыя пастаноўкіПравіць

У 1972 годзе ставіўся харэографам Атарам Дадзішкіліяні ў Чэлябінскім тэатры оперы і балета(руск.) бел.[2].

Уплыў на культуруПравіць

Пасля стварэння балету Яўген Глебаў на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“».

Спектакль магутна прагучаў на сваіх першых паказах, а потым «пражыў» доўгае і шчаслівае «жыццё»[1]. Рэдка здараецца, каб нацыянальны балетны твор не адно дзесяцігоддзе трымаўся на сцэне і прайшоў больш за 100 разоў[1].

УзнагародыПравіць

У 1968 годзе музыка балета «Альпійская балада» ўдастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у азнаменаванне 50-годдзя Кастрычніцкай революдции 1917 года[4].

Зноскі

СпасылкіПравіць