Альтэрнатыўны сінод Балгарскай праваслаўнай царквы

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Альтэрнатыўны сінод Балгарскай праваслаўнай царквы (балг.: Алтернативен синод) - раскольніцкая праваслаўная юрысдыкцыя ў Балгарыі. Утворана пасля падзення камуністычнага рэжыму пад уплывам партыі "Саюз дэмакратычных сіл", якая ў пачатку 1990-х была вядучай палітычнай сілай у краіне.

Альтэрнатыўны сінод Балгарскай праваслаўнай царквы
Тып арганізацыі хрысціянская дэнамінацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1992
Ліквідацыя
Дата скасавання 2015

Частка епіскапаў і іерэяў заявіла, што балгарскі патрыярх Максім - агент КДБ і кіраваць царквой не можа. У 1992 годзе яны ажыццявілі спробу зрынуць Максіма, але поспехаў гэтая спроба не мела. Таму апазіцыйныя епіскапы выйшлі з Сінода БПЦ і ўтварылі ўласны альтэрнатыўны Сінод. Гэты сінод карыстаўшы шырокай падтрымкай ўладаў таго часу, якія зарэгістрыравалі гэты Сінод як адзіную Балгарскую праваслаўную царкву. 4 ліпеня 1996 альтэрнатыўны Сінод выбрал Патрыярхам старэйшага па пастаўленню епіскапа БПЦ Пімена.

Пасля пройгрышаў Саюза дэмакратычных сіл на парламенцкіх і прэзідэнскіх выбарах, падтрымка альтэрнатыўшчыкаў з боку ўлады вельмі скарацілася. У 1998 годзе пры дапамозе Канстанцінопальскага патрыярхата быў праведзены аб'яднаўчы сабор, на якім Пімен склаў з сабе паўнамоцтвы патрыярха і вярнуўся ў БПЦ. З ім вярнулася большая частка епіскапата.

Не перайшэдшыя ў кананічную царкву альтэрнатыўшчыкі абралі новага лідара - мітрапаліта Сафійскага Інакенція. У 2004 годзе па рашэнню суда паліцыя сілай выдварыла альтэрнатыўшчыкаў амаль з усіх храмаў. У 2005 годе раскол значна аслаб: з 50-60 свяшчэннікаў з пакаяннем у БПЦ вярнуліся 40-45, таксама вярнуліся і двое епіскапаў, некалькіх клірыкаў стварылі самастойныя юрысдыкцыі.

На пачатак 2009 года альтэрнатыўны Сінод кантраляваў 12 прыходаў, аб'яднаных у тры епархіі. У 2010 годзе з сіноду вылучылася яшчэ адна раскольніцкая юрысдыкцыя.

У Сеціве

правіць