Альфонса VI Храбры

Альфонса VI Храбры (ісп.: Alfonso VI el Bravo; 1043 — 30 чэрвеня 1109) — кароль Леона ў 1065—1072 гадах і аб’яднанага каралеўства Леона і Кастыліі з 1072. Сын Фердынанда I і Санцыі Леонскай.

Альфонса VI Храбры
Alfonso VI
Кароль Леона
1065 — 1072
Папярэднік Фердынанд I Вялікі
Пераемнік Санча II
Кароль Кастыліі
1072 — 30 чэрвеня 1109
Папярэднік Санча II
Пераемнік Урака
Кароль Галісіі і Графства Партугаліі
1071 — 1072
Сумесна з Санча II (1071 — 1072)
Папярэднік Гарсія
Пераемнік Санча II
Кароль Леона
1072 — 30 чэрвеня 1109
Папярэднік Санча II
Пераемнік Урака
Кароль Галісіі і Графства Партугаліі
1072 — 30 чэрвеня 1109
Папярэднік Санча II
Пераемнік Урака
Імператар усёй Іспаніі
1077 — 30 чэрвеня 1109
Папярэднік Фердынанд I
Пераемнік Урака і Альфонса I
Нараджэнне чэрвень 1040
Смерць 1 ліпеня 1109 (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Хіменесы
Бацька Фердынанд I Вялікі[d][1]
Маці Санча Леонская[d]
Жонка Agnes of Aquitaine, Queen of León and Castile[d], Канстанцыя Бургундская[d][2], Zaida of Seville[d], Bertha of Leon[d], Isabella, Queen of Leon[d] і Beatrix of Poitiers[d]
Дзеці Elvira of Castile[d], Тэрэза Леонская[d], Урака I[d], Sancho Alfónsez[d], Elvira of Leon[d] і Sancha of Castile[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць кіраўнік, воін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Альфонса VI на роспісы XII стагоддзя ў кафедральным саборы Сант'яга-дэ-Кампастэла

Пасля смерці бацькі Альфонса атрымаў па завяшчанні Леон і Астурыю. У 1067 годзе пачалася вайна паміж ім і яго старэйшым братам Санча II; апошні разбіў яго ў дзвюх бітвах — пры Льянтадзе і Гальпехары. У другой бітве Альфонса патрапіў у палон, і брат зняволіў яго ў адным са сваіх замкаў. Праз некаторы час Альфонса атрымалася бегчы, і ён знайшоў прытулак пры двары Таледскага эміра. Даведаўшыся ў 1072 годзе пра смерць Санча II, Альфонса тайна з’ехаў з Таледа, і быў абвешчаны каралём Кастыліі. Малодшага брата, які кіраваў Галісіяй, ён зманам захапіў у палон і трымаў у строгім зняволенні да самай яго смерці. Такім чынам, Альфонса авалодаў усёй бацькаўскай дзяржавай: Кастыліяй, Леонам і Галісіяй.

Скарыстаўшыся тым, што эмір Севільі аль-Мутамід дапамагаў Гарсіі, Альфонса распачаў супраць яго вайну. Эміру атрымалася прадухіліць нашэсце хрысціян толькі абяцаннем выплачваць вялікую даніну. У 1082 годзе, абвінаваціўшы мусульман у затрымцы даніны Альфонса падступіў да Севільі і тры дні абложваў яе. Неўзабаве пасля гэтага таледцы выгналі з горада эміра аль-Кадзіра. У 1084 годзе Альфонса вярнуў яму Таледа, запатрабаваўшы за гэта павелічэнне даніны і перадачы некаторых крэпасцяў. У наступным годзе, сабраўшы вялікае войска, Альфонса ў другі раз падступіў да Таледа. Пасля нядоўгай аблогі аль-Кадзір пагадзіўся капітуляваць. 25 мая 1085 года Альфонса ўрачыста заехаў у старажытную сталіцу вестгоцкага каралеўства. Напалоханыя поспехамі Альфонса, іспанскія эміры заклікалі на дапамогу правадыра афрыканскіх альмаравідаў Юсуфа. У кастрычніку 1086 года ў бітве ля Залакі ён нанёс Альфонса цяжкую паразу. Хрысціяне панеслі велізарныя страты. У 1090 годзе альмаравіды вымусілі кастыльцаў пакінуць Таледа. У 1108 годзе сын Юсуфа Алі разграміў кастыльцаў у бітве пры Уклесе. У гэтай бітве паў Санча, адзіны сын Альфонса. Страта гэта так патрэсла старога, што ён захварэў і неўзабаве памёр.

Пад ціскам папскага легата кардынала Рышара дэ Міё, насуперак жаданню клірыкаў і народа Альфонса VI на саборы ў Бургасе (1080 год) замяніў паўсюдна ўжываны ў набажэнстве масарабскі абрад на рымскі. Захаваў прывілей працягваць службы па масарабскаму чыну толькі 6 цэрквам Таледа і каралеўскай базіліцы Сан-Ільдэфонса ў Леоне.

Зноскі

  1. Альфонсъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць