Альфонс Баляслававіч Петрашкевіч
беларускі паэт
Альфонс Баляслававіч Петрашкевіч (псеўданімы: Філафей Калінка, Пранцішак Красоўскі; 1894, ф. Вінцантова, — 20 мая 1918, ф. Вінцантова, Вілейскі павет, Віленская губерня) — беларускі паэт. Крыптанімы: А. П-іч; А. П.; А. Петр-віч
Альфонс Баляслававіч Петрашкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Альфонс П., Калінка Ф., Філафей Калінка, Филафей Калинка і Пранцішак Красоўскі |
Дата нараджэння | 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1918 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская, руская і польская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфічныя звесткі
правіцьМеў шляхецкае паходжанне. Рана асірацеў і выхоўваўся дзядзькам-селянінам. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў на зямлі.
Памёр ад запалення лёгкіх.
Творчасць
правіцьПачынаў пісаць па-руску і па-польску, высмейваў норавы засцянковай шляхты. Прыкладна ў 1909 годзе пад уплывам Змітрака Бядулі паэт трывала стаў на беларускі літаратурны шлях. З 1911 года пачаў друкаваць лірычныя і гумарыстычныя вершы.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 334. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- Трус, М. Канкурэнт Багдановіча — Альфонс Петрашкевіч // Звязда. — 16.08.2021.
- Трус, М. Алгарытм забыцця і вяртання: Альфонс Петрашкевіч у гісторыі беларускай літаратуры і літаратуразнаўства XX — XXI стагоддзяў // Полымя. — 2022. — С. 71-73. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2022.