Альфонс Браніслававіч Лаўрыновіч

Альфонс Браніслававіч Лаўрыновіч (18 чэрвеня 1932, г. Паставы Віцебскай вобласці — 2007) — беларускі ўрач, Заслужаны ўрач БССР.

Альфонс Браніслававіч Лаўрыновіч
Род дзейнасці урач
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1932(1932-06-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 2007
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР
Ганаровы донар СССР

Біяграфія правіць

Скончыў Пастаўскую СШ (1951). Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1957) быў накіраваны на работу ў Гальшанскую ўчастковую бальніцу, у якой працаваў галоўным урачом да 2003 года.

Унёс вялікі ўклад у развіццё медыцыны на сяле ў 1960—1990-х гадах ХХ стагоддзя.

Узнагароды правіць

Ганараваны знакамі «Выдатнік санітарнай абароны СССР», «Выдатнік аховы здароўя», «Ганаровы донар СССР», медалём «За доблесную працу ў адзнаменаванне 100-годдзя з дня народзін У. І. Леніна» і імя М. І. Пірагова[1].

У 1978 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лабунина, В. Врачи высокого долга [о многолетней деятельности врачей Лавриновичей Гольшанской участковой больницы] / Валентина Лабунина // Ашмянскі веснік — 2012. — 21 красавіка. — С.5.
  • Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 27.
  • Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 565. (Вызначыліся працай. Заслужаны ўрач).
  • Малашкевич, В. И долг, и призвание: о главвраче Гольшанской больницы А. Б. Лавриновиче / В.Малашкевич // Красное знамя. — 1972. — 17 июня.