Альфонса XI Справядлівы

кароль Кастыліі і Леона (1312—1350)
(Пасля перасылкі з Альфонс XI Кастыльскі)

Альфонса XI Кастыльскі (ісп.: Alfonso XI de Castilla), або Альфонса XI Справядлівы (ісп.: Alfonso XI el Justiciero; 13 жніўня 1311, Саламанка — 26 сакавіка 1350, Гібралтар) — кароль Кастыліі і Леона з 1312 года. Сын караля Фернанда IV і Канстансы Партугальскай. Знакаміты палкаводзец, які большую частку свайго кіравання правёў у войнах з маўрамі і значна падарваў іх магутнасць на Пірэнейскім паўвостраве. Пакінуў мноства пазашлюбных дзяцей, што пасля прывяло да барацьбы паміж яго сынамі Педра і Энрыке за кастыльскі прастол.

Альфонса XI
ісп.: Alfonso XI de Castilla
Помнік Альфонсу XI у Альхесірасе
Помнік Альфонсу XI у Альхесірасе
Сцяг кароль Кастыліі і Леона
7 верасня 1312 — 26 сакавіка 1350
Папярэднік Фернанда IV Кастыльскі
Пераемнік Педра I Жорсткі
Нараджэнне 13 жніўня 1311
Смерць 27 сакавіка 1350 (38 гадоў) ці 26 сакавіка 1350(1350-03-26)[2][3][…] (38 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Фердынанд IV[d]
Маці Канстанцыя Партугальская[d]
Жонка Канстанса Мануэль[d][5] і Марыя Партугальская[d][5][6]
Дзеці Педра I[d][5], Энрыке II[5], Fadrique Alfonso, Lord of Haro[d][7], Tello de Castilla, Lord of Aguilar de Campoo[d][7], Санча Альфонса Кастыльскі[d], Pedro de Aguilar[d], Sancho Alfonso de Castilla[d], Juan Alfonso de Castilla[d][7], Juana Alfonso de Castilla[d], Pedro Alfonso de Castilla[d] і Fernando Alfonso de Castilla[d]
Веравызнанне каталіцтва
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1312 годзе памёр кароль Фернанда IV. Яго спадчынніку Альфонса у той час быў усяго год, таму ўзнікла пытанне: хто будзе рэгентам да яго паўналецця. Права кіраваць краінай за малалетняга караля аспрэчвала некалькі яго сваякоў. У выніку пачалася смута, якая скончылася тым, што было прызначана адразу чатыры рэгенты: інфанты Педра (брат караля Фернанда IV) і Хуан (брат караля Санча IV), а таксама маці Альфонса — Канстанса Партугальская, і бабуля — Марыя дэ Маліна, удава караля Санча IV. Канстанса, маці Альфонса, памерла ў 1313 годзе. Пануючае становішча сярод рэгентаў заняла Марыя дэ Маліна. Дзякуючы яе асцярожнасці і мудрасці краіна пазбегла вялікіх хваляванняў.

Інфанты Педра і Хуан памерлі ў 1319 годзе, а ў 1321 годзе памерла Марыя дэ Маліна, пасля чаго зноў узнікла барацьба сярод знаці за пасаду рэгента. У гэтай спрэчцы прынялі ўдзел Хуан Мануэль (унук караля Фернанда III) і Хуан Крывы (сын памерлага рэгента, інфанта Хуана). Кароль у той час знаходзіўся пад аховай рыцараў Вальядаліда, якую даручыла ім Марыя дэ Маліна. У выніку ў 1325 годзе рыцары адразу пасля таго, як Альфонса споўнілася 14 гадоў, абвясцілі яго паўналетнім. Маладога Альфонса ажанілі з дачкой Хуана Мануэля Канстансай Мануэль.

Каралеўства знаходзілася ў сумным стане. Апекуны караля ўвялі мноства падаткаў, акрамя таго, насельніцтва цярпела ад шматлікіх разбойных нападаў. Паводле слоў сучаснікаў-храністаў, «каралеўства зусім абязлюдзела». Малады кароль не мог змагацца з гэтым уласнымі сіламі. І вырашыў пайсці на падман. Ён завабіў у палац Хуана Крывога і загадаў яго забіць. Тым жа чынам ён расправіўся са шматлікімі іншымі завадатарамі беспарадкаў, астатнія ж, у тым ліку Хуан Мануэль, вырашылі праявіць пакору каралю. За гэта малады Альфонса атрымаў мянушку «Бязлітасны». Таксама, у 1327 годзе, быў ануляваны шлюб караля з Канстансай Мануэль, што дазволіла яму ажаніцца з дачкой партугальскага караля Марыяй Партугальскай.

Альфонса XI кіраваў Кастыліяй моцнай рукой, часам даводзячы да адкрытай жорсткасці. Людзей, западозраных у здрадзе, пры ім часта каралі смерцю без усякага судовага разгляду. Аднак ён заўсёды ведаў меру рэпрэсіям.

Смуты ў каралеўстве прывялі таксама да таго, што на Кастылію сталі здзяйсняць набегі маўры з Гранадскага эмірата. Акрамя таго, гранадцы аказалі дапамогу марынідам, якія захапілі Гібралтар. Кастыльскі флот нічога не мог супрацьпаставіць уварванню марынідаў, пацярпеўшы два паражэнні. Для таго, каб змагацца супраць гэтай пагрозы, Альфонса аб’яднаў свае высілкі з каралямі Арагона і Партугаліі. Іх аб’яднаная армія ў 1340 годзе ў бітве на рацэ Салада разбіла маўраў. Эмір Гранады быў вымушаны бегчы, а марыніды вярнуліся ў Афрыку і перасталі пагражаць Кастыліі, хоць і захавалі шэраг крэпасцей у Андалусіі. Гэта было апошняе буйное ўварванне маўраў Паўночнай Афрыкі ў Іспанію.

У наступныя гады Альфонса паспрабаваў замацаваць поспех. У 1344 годзе ён пры дапамозе генуэзцаў з мора захапіў Альхесірас. Далей ён паспрабаваў вярнуць Гібралтар, аднак 13 жніўня 1350 года паў ахвярай эпідэміі чумы, якая лютавала ў той час у Еўропе. Гэта прадухіліла ўжо наспелую адкрытую барацьбу паміж каралём і яго сынам Педра.

Яго спадчыннікам стаў другі сын ад законнай жонкі — Педра I Жорсткі. Альфонса меў таксама шматлікае нашчадства ад палюбоўніцы Леаноры дэ Гусман. Адзін з яе сыноў, Энрыке, пазней прад’явіў правы на трон і скінуў Педра, заснаваўшы дынастыю Трастамара.

Кароль быў заступнікам мастацтваў і сам быў паэтам. У «Спеўніку Нацыянальнай бібліятэкі» (B 607) і «Спеўніку Ватыкана» (Cancioneiro da Vaticana, V 209) захавалася адна песня на галісійска-партугальскай мове, якая належыць да позняга перыяду трубадурскай школы Пірэнейскага паўвострава[8].

Шлюб і дзеці

правіць
 
Грабніца Альфонса XI

1-я жонка: з 28 лістапада 1325 года (ануляваны ў 1327 годзе) Канстанса Мануэль (каля 1323 — 13 лістапада 1345), дачка Хуана Мануэля Кастыльскага, сеньёра Вільены, і Канстанцыі Арагонскай. Ад гэтага шлюбу дзяцей не было.

2-я жонка: з верасня 1328 года Марыя Партугальская (1313 — 18 студзеня 1357), дачка караля Партугаліі Афонсу IV і Беатрысы Кастыльскай. Дзеці:

  • Фернанда (1332 — 8 лютага/22 верасня 1333)
  • Педра I Жорсткі (30 жніўня 1334 — 22 сакавіка 1369), кароль Кастыліі і Леона з 1350

Таксама ў Альфонса было некалькі незаконнанароджаных дзяцей ад Леаноры дэ Гусман:

  • Педра Альфонса (1330—1338), сеньёр дэ Ахілар дэ Кампа Льебана і Пернія
  • Санча Альфонса (1331 — пасля 1343), сеньёр дэ Ледэсма
  • Энрыке II (13 студзеня 1332—1379), кароль Кастыліі і Леона з 1369, родапачынальнік дынастыі Трастамара
  • Фадрыке Альфонса (13 студзеня 1332 — 29 мая 1358), грандмайстар ордэна Сант’яга з 1342, сеньёр дэ Ара, родапачынальнік роды Энрыкес
  • Фернанда Альфонса (снежань 1336 — пасля 1342), сеньёр дэ Ледэсма, Бехар, Галістэа і Монтэмаёр
  • Тэлья Альфонса (1337 — 15 кастрычніка 1370), Сеньёр Біскаі, Лара і Аквілар, граф Кастаньеда з 1366, родапачынальнік роду сеньёраў дэ Кампарэдонда
  • Хуан Альфонса (чэрвень 1341 — лістапад/снежань 1359), сеньёр дэ Бадахас і Херэс
  • Санча Альфонса (1342 — 19 лютага 1374), граф дэ Альбук’ерке, сеньёр дэ Ледэсма, Альба дэ Лестэ, Медэльін, Т’едра і Мантальбан з 1366
  • Педра Альфонса (1345 — лістапад/снежань 1359), сеньёр дэ Агілар
  • Хуана Альфонса; 1-ы муж: з 1354 (развод) Фернанда Руіс дэ Кастра (каля 1338 — май/чэрвень 1375), сеньёр дэ Лемас і Сарыя; 2-і муж: Тамарыт дэ Лістэра; 3-і муж: з 1366 Феліпэ дэ Кастра (пам. 1371), сеньёр дэ Кастра і Перальта

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Kings of Castile & León 1217—1369 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 12 студзеня 2012.
  • Lopes, Graça Videira; Ferreira, Manuel Pedro et al.. Afonso XI (парт.). Cantigas Medievais Galego-Portuguesas. Instituto de Estudos Medievais, FCSH/NOVA. Праверана 6 студзеня 2018. (англ.)