Альфрэд Вернер (ням.: Alfred Werner; 12 снежня 1866, Мюлуз — 15 лістапада 1919, Цюрых) — швейцарскі хімік, стваральнік каардынацыйнай тэорыі, якая легла ў аснову хіміі комплексных злучэнняў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1913).

Альфрэд Вернер
ням.: Alfred Werner
Дата нараджэння 12 снежня 1866(1866-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1919(1919-11-15)[3][1][…] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Emma Werner[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія, фізічная хімія і хімія[8]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Артур Рудольф Ганч
Узнагароды
Нобелеўская прэмія па хіміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Альфрэд Вернер

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў французскім Эльзасе ў сям’і токара; неўзабаве пасля яго нараджэння бацька купіў ферму і заняўся развядзеннем племянной жывёлы. Пасля заканчэння тэхнічнага вучылішча ў 1885 годзе быў прызваны на гадавую вайсковую службу ў нямецкай арміі (Эльзас быў анексаваны Германіяй у 1871 годзе). Служыў у Карлсруэ, дзе ў вольны час наведваў лекцыі ў Вышэйшай тэхнічнай школе. Пасля службы Вернер вырашыў не вяртацца ў Эльзас і паступіў у Тэхналагічны інстытут у Цюрыху, які скончыў у 1889 годзе з дыплом хіміка-тэхнолага.

У 1890—1891 гадах працаваў у хіміка-тэхнічнай лабараторыі інстытута на пасадзе асістэнта. У 1890 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Аб прасторавым размеркаванні атамаў у злучэннях азоту». У 1891—1892 гадах стажыраваўся ў лабараторыі М. Бертло ў Калеж дэ Франс (Парыж).

У 1892 годзе атрымаў пасаду прыват-дацэнта ў Тэхналагічным інстытуце. У 1893—1915 — прафесар арганічнай хіміі ў Цюрыхскім універсітэце, з 1909 — дырэктар Хімічнага інстытута гэтага ўніверсітэта. У 1895 годзе атрымаў швейцарскае грамадзянства.

Атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі 1913 «у знак прызнання яго работ аб прыродзе сувязяў атамаў у малекулах». Узнагароджаны медалём Леблана Французскага хімічнага таварыства. Член Брытанскага хімічнага таварыства, Гётынгенскай акадэміі навук і шэрагу іншых навуковых таварыстваў.

Зноскі

  1. а б Kauffman G. B. Alfred Werner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alfred Werner // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вернер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 25 жніўня 2024.
  5. Вернер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. https://www.stadt-zuerich.ch/content/dam/stzh/prd/Deutsch/Bevoelkerungsamt/tod/friedhoefe/prominenteverstorbene/Promi_Alpha.pdf
  7. а б LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.