Альфрэд Эдуард Гудзі
Альфрэд Эдуард Гудзі (англ.: Alfred Edward Goodey, 1878—1945) — калекцыянер карцін і фатаграфій, філантроп, звязаны з горадам Дэрбі.
Альфрэд Эдуард Гудзі | |
---|---|
![]() Партрэт; прыблізна 1936 | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Alfred Edward Goodey |
Дата нараджэння | 1878[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1945[1] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філантроп, мастак |
Вучоба | |
![]() |
Яго бацькамі былі Уільям Генры (William Henry) і Рода Гудзі (Rhoda Goodey); ён нарадзіўся ў Дэрбі ў 1878 годзе[2]. Вучыўся дома і ў школе Уітварт (Whitworth School) да паступлення ў Школу мастацтваў Дэрбі[3]. Пачаў калекцыянаваць акварэлі, карціны маслам, фатаграфіі і адбіткі ў 1886 годзе. Ён нават выдаваў заказы мастакам маляваць віды Дэрбі, імкнучыся захаваць аблічча таго, што можа змяніцца або быць разбурана[3][4].
Яго цікавасць да мастацтва прывёў яго да прэзідэнцтва ў Derby Sketching Club[3].
У 1936 годзе Гудзі перадаў больш за 500 карцін у Музей і мастацкую галерэю Дэрбі[5]. Акрамя таго, ён завяшчаў музею 13000 фунтаў стэрлінгаў на пашырэнне[3]. Калекцыя Гудзі, якая выстаўляецца ў музеі, змяшчае карціны Альфрэда Джона Кіна, Гаральда Грыслі, Рычарда Кіна, і іншых. Карціны з яго калекцыі былі надрукаваныя гарадскім саветам Дэрбі ў кнізе «Goodey's Derby»[3].
Зноскі
- ↑ а б Alfred E. Goodey // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alfred Goodey Архівавана 10 лістапада 2010., Goodey family tree, GRO Birth index, accessed April 2011
- ↑ а б в г д Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby. Breedon Books. pp. 1. ISBN 1 85983 379 9.
- ↑ Goodey's Derby, Amazon product description, accessed April 2011
- ↑ Derbyshire Artists, Derbyshire UK, Guide to Derbyshire, accessed April 2011