Альхоўка (метадычны летнік)

(Пасля перасылкі з Альхоўка, метадычны летнік)

Альхоўка — метадычны летнік настаўнікаў фізікі. Летнік праводзіцца ў в. Альхоўка Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Метадычны летнік ў Альхоўцы, заняткі ў зяленым класе

Гісторыя правіць

Ідэя правядзення летніка належыць настаўніку з Астраўца Анатолю Бацюлеву і загадчыку кафедры педагогікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаю Запрудскаму. Яна ўзнікла падчас дэсанту вядомых настаўнікаў фізікі краіны ў Гродзенскі ІУН 2 кастрычніка 1989 года.

З 1990 па 1995 вучэбныя заняткі ў летніку нагадвалі асарці, паколькі разглядаліся, вывучаліся вельмі розныя актуальныя пытанні адукацыі і выкладання фізікі.

Заняткі праводзілі не толькі самі ўдзельнікі летніка — вядомыя настўнікі Валерый Барашкаў, Уладзімір Багамолаў, Анатоль Бацюлеў, але і спецыяльна запрошаныя слынныя фізікі і педагогі нашай краіны: Генадзь Пальчык, Анатоль Слабадзянюк, Уладзімір Траццякоў, а таксама госці з Расіі: Уладзімір Арлоў, Эра Браверман, Ала Сідэнка[1].

Тэмы летнікаў правіць

З 1996 года ў змесце кожнага летніка асноўнай часткай становяцца праблемныя курсы, якія кожны год праводзяцца па сваёй тэме (з 2001 года — аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі АПА, галоўнага рэдактара навукова-метатычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання» Мікалая Запрудскага):

  • тэхналагічны падыход у навучанні фізіцы[2] (1996),
  • асобасна арыентаваны падыход у навучанні фізіцы[3] (1997),
  • фізічны эксперымент у розных адукацыйных мадэлях[4] (1998),
  • навучанне вучняў уменням решаць фізічныя задачы[5] (1999),
  • модульная тэхналогія навучання[6] (2000),
  • тэхналогія педагагічных майстэрань[7] (2001),
  • тэхналогія праектнага навучання[8] (2002),
  • інтэгральная тэхналогія вучэбна-выхаваўчага працэсу[9] (2003),
  • мадэліраванне і праектаванне аўтарскіх дыдактычных сістэм[10] (2004),
  • арганізацыя эксперыментальных даследаванняў вучняў[11] (2005),
  • стратэгіі навучання фізіцы ў профільнай школе[12] (2006),
  • компьютэрная падтрымка вучэбна-выхаваўчага працэсу по фізіцы[13] (2007),
  • педагагічныя асновы і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па праблеме энергазберажэння[14] (2008),
  • сучасныя сродкі навучання[15] (2009),
  • дыдактычныя асновы і практыка эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу[16] (2010),
  • упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў на ўроках і на факультатыўных занятках[17] (2011).

Асаблівасці курсаў ў Альхоўцы правіць

 
Метадычны летнік ў Альхоўцы, заняткі ў школе

Курсы ў Альхоўцы маюць шэраг асаблівасцяў:

  • па зместу: гэта найбольш актуальная для адукацыі, для настаўнікаў тэма, якая вызначаецца з ўлікам іх пажаданняў;
  • па формах і метадах правядзення вучэбных заняткаў: трэнінгавы рэжым — пэўнай тэхнологіі настаўнікі і метадысты вучацца з дапамогай гэтай жа тэхналогіі, на занятках ствараюцца ўмовы для «пражывання» удзельнікамі новай адукацыйнай практыкі;
  • па кантынгенту: склад удзельнікаў курсаў вызначаецца не па разнарадцы, што з’яўляецца агульнапрынятым, а па папярэдніх заяўках педагогоў: настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў, метадыстаў ІРА, дырэктароў школ і іх намеснікаў, выкладчыкаў універсітэтаў і каледжаў;
  • па месцу праведзення: заняткі праходзць «у зяленом класе» на березе возера і кабінеце інфарматыкі школы, пражыванне — у прышкольном інтэрнаце ці ў палатках, харчаванне — у школьнай сталоўцы (вячэра — каля вогнішча).

Патрэбна дадаць, што дадзеныя курсы праводзяцца ў спалучэнні з адпачынкам удзельнікаў, што стварае дадатковыя падставы для пазнавальнай матывацыі ўдзельнікаў. Поспех курсаў абумоўлены і тым, што іх зместам і здабыткам з’яўляецца вопыт многіх удзельнікаў, якія праводзяць свае прэзентацыі і майстэрні. На курсах у ролях выкладчыкаў, кансультантаў выступалі Анатоль Аўсейчык, Уладзімір Багамолаў, Валерый Барашкаў, Іларыён Галуза, Наталля Гаравая, Уладзімір Голубеў, Ганна Гадлеўская, Сяргей Дарасевіч, Святлана Дзюбенка, Ніна Кошаль, Віктар Кротаў, Іван Кульбеда, Наталля Лазарэнка, Міхаіл Макаед, Тамара Мацкевіч, Аляксандр Плятнёў, Канстанцін Пятроў, Уладзімір Паддубскі, Аляксандр Саковіч, Аляксандр Сугакевіч, Валерыя Такарская, Іван Шалатонін ды інш.

Курсы будуюцца на наступных дыдактычных прынцыпах:

  • самавызначэння слухачоў: у сродках педагагічнай інфармацыі загадзя змяшчаецца інфармацыя аб курсах; педагогам вядомы мэтавая ўстаноўка курсаў і рэжым іх правядзення; група фарміруецца на падставе папярэдніх заявак патэнцыяльных удзельнікаў курсаў; слухачы ў першы дзень курсаў удзельнічаюць у вызначэнні правілаў, па яктх будуць праходзіць заняткі; самі вызначаюцца ў адносінах асабістых або групавых адукацыйных прадуктаў курсаў;
  • дапаўняльнасці (апоры на суб’ектны досвед педагогаў): слухачы аналізуюць свой вопыт на падставе крытэрыяў адпаведнасці сучаснай сацыяльнай і адукацыйнай сітуацыі, сучасным падыходам, суадносяць сваю практыку з новымі ідэямі, узорамі эфектыўнай адукацыйнай практыкі; вызначаюць, што з іх вопыту патрэбна захаваць, а што патрэбна мадэрнізаваць;
  • навуковасці: арганізуюцца герменеўтычныя практыкі, калі настаўнікі засвойваюць мову курсаў, адпаведныя тэорыі, які ляжаць ў падмурку вывучаемых школьных тэхналогій;
  • дыверсіфікацыі зместу і метадаў працы: выкладчык прапануе альтэрнатыўныя варыянты рашэння педагічных задач; падкрэсліваецца магчымасць забеспячэння высокай якасці адукацыя на падставе розных мадэляў навучання і іх спалучэнняў; прапануюцца розныя варыянты адукацыйнай прадукцыі курсаў;
  • аўтаномнасці: кожны ўдзельнік курсаў мае дастаткова свабоды для арганізацыі свайго адукацыйнага працэсу; кожны мае права на свае версіі і інтэрпрэтацыі, на выбар месца, сродкаў і партнерамў для праектыровачнай дзейнасці;
  • адкрытасці: удзельнікі курсаў звычайна маюць шмат інформацыі на розных носьбітах; яны маюць магчымасць суадносіць свой вопыт і кірункі сваіх творчых пошукаў з тэндэнцыямі развіцця соцыуму і адукацыі. У працэсе заняткаў маюцца магчымасці для знешняй экспертызы прамежкавых і канчатковых вынікаў канструктарска-тэхналагічнай дзейнасці слухачоў;
  • упраўляемасці: удзельнікам загадзя выдома паслядоўнасць вучэбных процедур, алгорытмы прадстаўлення адукацыйных прадуктаў. Выкладчык адкрыты для дыялога, своечасова аказвае неабходную кансультатыўную дапамогу;
  • адукацыйнай прадукцыі: вынікі курсаў падводзяцца на аснове аналізу метадычных распрацовак удзельнікаў. Удзельнікі курсаў маюць крытэрыі якасці падрыхтаваных матэрыялаў;
  • адваротнай сувязі: па ходу курсаў арганізуюцца рэфлексіўныя паўзы; арганізуется супастаўленне слухачамі іх распрацовак з нормамі, якія вызначаны яшчэ напачатку курсаў. Арганізуецца прад’яўленне і ацэнка прамежкавых вынікаў працы.

Зноскі

  1. Метадычны летнік настаўнікаў фізікі: 20 гадоў гісторыі / Складальнікі А. Э. Плятнеў, А. Г. Сугакевіч / Пад. рэд. М. І. Запрудскага. — Мн.: ДУА «Акад. паслыдыплом. Адукацыі». — Мінск: АПА, 2009. 106 с.
  2. Счастный Ю. А. VII летний методический лагерь учителей физики «Ольховка-96» // Фізіка: праблемы выкладання, 1996.- Выпуск 4.
  3. Шелудякова А. А. Ольховке жить? Ольховке жить… Ольховке жить! // Фізіка: праблемы выкладання, 1997.- Выпуск 9.
  4. Годлевская А. Н. Никто не может сделать так много, как мы вместе // Фізіка: праблемы выкладання, 1998.- № 4.
  5. Дащёнок Н. В. Про юбилейный летник в Ольховке // Фізіка: праблемы выкладання, 1999.- № 4.
  6. Котлярова М. М. Ольховка-2000: модульная технология обучения физике // Фізіка: праблемы выкладання, 2000.- № 4.
  7. Клочкова Е. А. La distance n´a aucune importance pour les amis qui se sont trouves´a Olihovka // Фізіка: праблемы выкладання, 2001.- № 4.
  8. Дзюбенко С. В. Учебно-методический проект «Ольховка-2002» // Фізіка: праблемы выкладання, 2002.- № 4.
  9. Паддубскі Ў. М. Курсы фізікаў у Альхоўцы // Фізіка: праблемы выкладання, 2003.- № 4.
  10. Филатова А. В. Об авторских дидактических системах в летнике «Ольховка-04» // Фізіка: праблемы выкладання, 2004.- № 5.
  11. Федорино С. И. Встреча со «старой» новой Ольховкой // Фізіка: праблемы выкладання, 2005.- № 5.
  12. Котлова И. Б. Ольховка-2006: о профильном обучении учащихся старшей школы // Фізіка: праблемы выкладання, 2006.- № 5.
  13. Киреев В. А. «Ольховка-2007» — совершеннолетие летника // Фізіка: праблемы выкладання, 2007.- № 5.
  14. Плетнев А. Э. Рецепт коктейля творческого роста (ХIХ учительский летник в Ольховке) // Фізіка: праблемы выкладання, 2008.- № 5.
  15. Герцік В. Н. О новых средствах обучения — в летнике «Ольховка-2009»// Фізіка: праблемы выкладання, 2009.- № 5.
  16. Каўганка С. А. Курсы ў летніку «Ольховка-2010»// Фізіка: праблемы выкладання, 2010.- № 5.
  17. Анонс. Тэма курсаў у летніку «Альхоўка-2011»// Фізіка: праблемы выкладання, 2011.- № 2.

Літаратура правіць

  • Метадычны летнік настаўнікаў фізікі: 20 гадоў гісторыі / Складальнікі А. Э. Плятнеў, А. Г. Сугакевіч / Пад. рэд. М. І. Запрудскага. — Мн.: ДУА «Акад. паслыдыплом. Адукацыі». — Мінск: АПА, 2009. 106 с.
  • Завадская І. Проста так у Альхоўку не ездзяць // Чырвоная змена, 1994, 5 жніўня.
  • Завадская И. Альхоўка: востраў мары // Чырвоная змена, 1995, 5 жніўня.
  • Клябанаў Г. Альхоўка-91: Старыя традыцыі, новыя імены // Настаўніцкая газета, 1991, 3 жніўня.
  • Клябанаў Г. Альхоўскі вальс // Настаўніцкая газета, 1992, 6 жніўня.
  • Запрудский Н. И. Летний методический лагерь учителей физики Республики Беларусь // Физика в школе, 1992 — № 5—6.
  • Сідаровіч Г. Альхоўскія канікулы // Настаўніцкая газета, 1996, 26 ліпеня.
  • Запрудскі М. І. Арыгінальныя спаборніцтвы ў летніку // Фізіка: праблемы выкладання, 1996.- Выпуск 4.
  • Запрудский Н. И. Веселые соревнования по физике: пособие для учителей / Н. И. Запрудский. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2009. — 64 с.

Спасылкі правіць