Альшанскі сельсавет (Чашніцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Альша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Альшанка.

Альшанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Альшанка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 737
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Альшанскі (Вялікаальшанскі) сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Альшанка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чырвоная Зорка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 13 студзеня 1964 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкага пассавета перададзены пасёлкі папяровай фабрыкі «Чырвоная Зорка» і Чашніцкага спіртзавода[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкага пассавета перададзены пасёлак Механізатараў[3]. 16 жніўня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяжоўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікая Альшанка[4]. У 1968 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Акцябрскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Баяры, Вялікая Вядрэнь, Малая Вядрэнь, Міцькаўцы і Харакова)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Альшанскага сельсавета 24 населеныя пункты[6]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Іванскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Казаноўка і Трылесіна)[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Дуброва, Дубровіцы, Дуброўкі, Закур’е, Калмакі, Лыскі, Навасёлкі, Неўгадава, Пачаевічы, Прыдвор’е, Слідцы і пасёлак Чырвоная Раніца) і частка скасаванага Акцябрскага пассавета (2 населеныя пункты: пасёлак Акцябрскі і вёска Міцькаўцы)[8]. 20 сакавіка 2009 года вёска Вялікая Альшанка атрымала статус аграгарадка і была перайменавана ў Альшанку. 27 кастрычніка 2015 года ў склад Іванскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Арэшанка, Асташова, Вяжоўка і Тарантова)[9].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 2446 чалавек[10], з іх 93,0 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,4 % — армяне[11]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1737 чалавек[12].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкомаў Віцебскіх абласных (прамысловага і сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 13 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  5. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 25 красавіка, 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 64. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  9. Решение Витебского областного Совета депутатов от 27 октября 2015 г. № 89 Об изменении административно-территориального устройства Чашникского района Витебской области
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.