Аляксандраўскі сквер (Мінск)
Аляксандраўскі сквер (Цэнтральны сквер, народная назва — Панікоўка[1]) — сквер, размешчаны ў цэнтры Мінска. На тэрыторыі сквера знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Размешчаны каля станцый метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». Акружаны праспектам Незалежнасці, а таксама вуліцамі Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейскай. Выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, Рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны дом афіцэраў (ЦДА).
Аляксандраўскі сквер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Плошча | 2,4 га |
Дата заснавання | 1836 год |
Размяшчэнне | |
53°54′05″ пн. ш. 27°33′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён горада | Ленінскі раён |
Метро | Купалаўская, Кастрычніцкая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цэнтры сквера знаходзіцца адзін з самых вядомых фантанаў Мінска — «Хлопчык з лебедзем».
Гісторыя
правіцьСквер быў закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадскога галавы Леапольда Дэльпацэ. Сваю назву сквер атрымаў у гонар Аляксандра Неўскага (аднайменная капліца з 1869 года да 1929 года знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля скрыжавання вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці). Фантан «Хлопчык з лебедзем» быў пабудаваны ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
Пры ўваходзе ў сквер у 1952 г. быў усталяваны бюст народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (скульптар З. І. Азгур, арх. І. М. Рудэнка), які ў 1972 г. быў перанесены на радзіму паэта ў вёску Вязынку.
У 1955 г. сквер абнеслі з боку праспекта гранітнай сцяной, а з процілеглай — металічнай агароджай. Каля галоўнага ўваходу ўсталявалі гранітныя вазы і калоны, перапланавалі алеі, пазней пабудавалі трыбуну.
У 1970 г. сквер быў рэканструяваны і добраўпарадкаваны (арх. Ю. Грыгор’еў), былі створаны кветнікі і траўнікі. У 1979 г. на месцы, дзе ў 1942 г. гестапаўцы павесілі сакратара Мінскага падпольнага гаркама КПБ Ісая Казінца і іншых членаў падполля, быў усталяваны мемарыяльны знак-помнік.
У 1990-я гады «Панікоўка» з’яўлялася адным з найбольш папулярных месцаў сустрэч мужчын-гомасексуалаў у Мінску[2][3].
Цікавыя факты
правіцьУ скверы знаходзіцца прыбіральня (у наш час — тэатральныя касы) даволі незвычайнай архітэктурнай формы, якую, як лічыцца, пабудаваў адзін архітэктар на ўласныя сродкі. Існуе версія, што адзін заможны пан неяк заказаў яму пабудаваць для сябе дом. Архітэктар пабудаваў дом, выдатна выканаў заказ, але пан адмовіўся аплаціць яго працу. У адплату архітэктар пабудаваў у цэнтры горада, у гэтым скверы, дакладную паменшаную копію дома таго пана.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандраўскі сквер (Мінск)
- Сайт пра сквер
- Аляксандраўскі сквер (Мінск) на сайце «Архіварта»