Адкрыць галоўнае меню

Аляксандра Іванаўна Клімава

беларуская актрыса тэатра і кіно

Аляксандра Іванаўна Клімава (1 кастрычніка 1921, Самадураўка, Кустанайская губерня, РСФСР — 13 мая 2005, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1969). Народная артыстка Беларусі.

Аляксандра Іванаўна Клімава
Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1921(1921-10-01)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 мая 2005(2005-05-13) (83 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: актрыса
Узнагароды:
IMDb: nm0459559

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 1 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Самадураўка Кустанайскай губерні РСФСР (цяпер пас. Затабольск у Костанайскай вобласці Казахстана).

Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Магнітагорску. Скончыла сярэднюю і музычную школы і ў 1941 годзе пачала сваю працоўную дзейнасць на металургічным камбінаце.

Займалася ў драмгуртку пры Доме металургаў. Першыя крокі ў акцёрскім мастацтве зрабіла на сцэне Магнітагорскага народнага тэатра. У 1942—1945 гадах — актрыса Магнітагорскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў ваенных шпіталях.

У 1945 год у паступіла ў Маскоўскае вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай).

Пасля заканчэння вучылішча ў 1949 годзе была запрошана ў Адэскі рускі драматычны тэатр імя А. Іванова, на сцэне якога працавала да 1951 года. У 1951—1954 гадах — актрыса Кіеўскага РДТ імя Л. Украінкі, у 1954—1956 — Харкаўскага РДТ імя А. С. Пушкіна. Працавала таксама ў Свярдлоўску і Маскве.

У 1956—2004 гадах — актрыса Мінскага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Выканала больш за 80 галоўных роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Набыла славу вядучай актрысы гераічнага плана і атрымала шырокае прызнанне ў тэатральнай грамадскасці і гледачоў.

У 1981—1988 гадах выкладала ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Саюза кінематаграфістаў БССР. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Член Савецкага камітэта абароны міру, камітэта па Ленінскім і Дзяржаўных прэміях пры Савеце міністраў СССР, камісіі БССР па справах ЮНЕСКА. Абіралася старшынёй Рэспубліканскай ваенна-шэфскай камісіі.

Памерла 13 мая (па іншых крыніцах — 14 мая) 2005 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

  1. Климова Александра Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.