Аляксандра Віктараўна Герасіменя
Алякса́ндра Ві́ктараўна Герасіме́ня (нар. 31 снежня 1985, Мінск) — беларуская плыўчыха. Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года (50 метраў вольным стылем), уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы як на «доўгай вадзе» (басейн 50 метраў), так і на кароткай (басейн 25 метраў). У кастрычніку 2020 года ўзначаліла незалежны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
![]() | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Аляксандра Віктараўна Герасіменя |
Спецыялізацыя |
плаванне на спіне 50 м, 100 м, 200 м, плаванне вольным стылем 50 м,100м |
Нарадзілася |
31 снежня 1985 (39 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Трэнеры | Алёна Клімава |
Рост | 176 см |
Вага | 55 кг |
![]() |
Спартыўная кар’ера
правіцьЧэмпіёнка Чэмпіянату свету 2011 года ў Шанхаі, чэмпіёнка і сярэбраная прызёрка Чэмпіянату Еўропы 2010 года ў Будапешце. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў.
Двухразовая срэбраная прызёрка Летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Аляксандра Герасіменя выйграла 2 жніўня 2012 года срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Алімпійскіх гульнях. Затым 4 жніўня яна заняла 2-е месца на дыстанцыі 50 м вольным стылем.
15 снежня 2013 года Аляксандра Герасіменя выйграла свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы.
На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 15 жніўня 2016 года Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі — 24,11 сек.
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту 2014 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[1].
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама на дыстанцыі 50 м на спіне[2].
27 ліпеня 2017 года, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, заваявала бронзу чэмпіянату свету па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне з вынікам 27,23 (рэкорд Беларусі).
Грамадска-палітычная дзейнасць
правіць18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3]. Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[4] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзенне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. У кастрычніку 2020 года пераехала ў Вільнюс і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці[5]. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленні[6].
26 снежня 2022 года ў Беларусі завочна прысуджана да 12 гадоў пазбаўлення волі[7].
Узнагароды
правіцьСям’я
правіцьМуж Аляксандры вядомы беларускі плывец Яўген Цуркін[11]. У 2018 годзе нарадзіла дачку Сафію[12].
Зноскі
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2015 год(недаступная спасылка)
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 Архівавана 14 снежня 2016.
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ kp.by(недаступная спасылка)
- ↑ Плыўчыха Аляксандра Герасіменя пераехала ў Вільню і ўзначаліла Фонд спартовай салідарнасці Беларусі . Наша Ніва. Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 21 лістапада 2020.
- ↑ pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2022. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ А.Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Айчыны ІІІ ступені Сяргея Мартынава і Аляксандру Герасіменю(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні» . Афіцыйны Інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 снежня 2016).
- ↑ Герасіменя, Ляўчук, Бахарэвіч атрымаюць ад Рады БНР медалі Ордэна Пагоні | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ Самая прыгожая спартсменка краіны выйшла замуж . Наша Ніва (19 жніўня 2017).
- ↑ «Мне спатрэбілася два месяцы, каб даць рады пасляродавай дэпрэсіі». Аляксандра Герасіменя дзеліцца складанасцямі мацярынства . Наша Ніва (18 лістапада 2018). Праверана 28 лістапада 2023.
Спасылкі
правіцьІнтэрв’ю і артыкулы
правіць- «Золата чэмпіянату свету Аляксандра Герасіменя прысвяціла свайму трэнеру»
- «Аляксандра Герасіменя: Ніколі не здавацца» Архівавана 24 сакавіка 2012.
- «Упершыню чэмпіёнка» Архівавана 13 кастрычніка 2011.
- «Аляксандра Герасіменя: эканомілі на купальніках» Архівавана 1 лістапада 2012.