Аляксандра Іванаўна Клімава

беларуская актрыса тэатра і кіно
(Пасля перасылкі з Аляксандра Клімава)

Аляксандра Іванаўна Клімава (1 кастрычніка 1921, Самадураўка, Кустанайская губерня, РСФСР — 13 мая 2005, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1969). Народная артыстка Беларусі.

Аляксандра Іванаўна Клімава
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1921(1921-10-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 2005(2005-05-13) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія актрыса
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную адзнаку» медаль «Ветэран працы» ордэн Францыска Скарыны
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb nm0459559

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 1 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Самадураўка Кустанайскай губерні РСФСР (цяпер пас. Затабольск у Костанайскай вобласці Казахстана).

Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Магнітагорску. Скончыла сярэднюю і музычную школы і ў 1941 годзе пачала сваю працоўную дзейнасць на металургічным камбінаце.

Займалася ў драмгуртку пры Доме металургаў. Першыя крокі ў акцёрскім мастацтве зрабіла на сцэне Магнітагорскага народнага тэатра. У 1942—1945 гадах — актрыса Магнітагорскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў ваенных шпіталях.

У 1945 год у паступіла ў Маскоўскае вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай).

Пасля заканчэння вучылішча ў 1949 годзе была запрошана ў Адэскі рускі драматычны тэатр імя А. Іванова, на сцэне якога працавала да 1951 года. У 1951—1954 гадах — актрыса Кіеўскага РДТ імя Л. Украінкі, у 1954—1956 — Харкаўскага РДТ імя А. С. Пушкіна. Працавала таксама ў Свярдлоўску і Маскве.

У 1956—2004 гадах — актрыса Мінскага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Выканала больш за 80 галоўных роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Набыла славу вядучай актрысы гераічнага плана і атрымала шырокае прызнанне ў тэатральнай грамадскасці і гледачоў.

У 1981—1988 гадах выкладала ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Саюза кінематаграфістаў БССР. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Член Савецкага камітэта абароны міру, камітэта па Ленінскім і Дзяржаўных прэміях пры Савеце міністраў СССР, камісіі БССР па справах ЮНЕСКА. Абіралася старшынёй Рэспубліканскай ваенна-шэфскай камісіі.

Памерла 13 мая (па іншых крыніцах — 14 мая) 2005 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

  1. Климова Александра Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.