Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая

Аляксандра Сямёнаўна Астрожская (у дзявоцтве Слуцкая з роду Алелькавічаў; каля 1503 — пасля 1556) — руска-літоўкая княгіня, дачка князя Слуцкага(руск.) бел. Сямёна Слуцкага(руск.) бел., жонка князя Канстанціна Астрожскага[1][2], маці князя Канстанціна-Васіля Астрожскага.

Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая
 
Нараджэнне каля 1503
Смерць не раней за 1556
Дынастыя Род Алелькавічаў
Бацька Сямён Міхайлавіч Слуцкі[d]
Маці Анастасія Іванаўна Слуцкая[d]
Муж Канстанцін Іванавіч Астрожскі
Дзеці Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў сям’і князя Сямёна Слуцкага(руск.) бел. і яго жонкі Анастасіі Слуцкай(руск.) бел..

Пасля смерці Таццяны Гальшанскай (1480—12 ліпеня 1522 года) дзякуючы пасрэдніцтву кіеўскага мітрапаліта Іосіфа і земскага скарбніка Богуша Багацівінавіча(укр.) бел. Князь Астрожскі заключыў дамову са Слуцкай княгіняй Анастасіяй(руск.) бел. аб шлюбе з дачкой Аляксандрай[2].

26 ліпеня 1522 года перад выездам у Мінск на гаспадарчую службу Канстанцін напісаў у Вільню ліст, у якім узяў абавязак выдаць будучай жонцы вена, каб не запісваць, прымушаць і не ахвяраваць сваі родавыя, выслужаныя і набытыя маёнткі, каб гэтае вена было на поўную траціну маёмасці, а дзяцей з ёю любіць так сама, як і Іллю, народжанага першай жонкай; пасля смерці гетмана ўсе яго маёмасці, незалежна ад часу і характару іх набыцця, Ілля і яго сыны, якія з’явіліся ў шлюбе са Слуцкай князёўнай, павінны былі быць падзелены на роўныя часткі; асобна нікому з іх ён нічога запісваць не будзе[3]. Верагодна, шлюб адбыўся на наступны год[4].

Ужо ў 1528 годзе Аляксандра выступае ў крыніцах як жонка Канстанціна Астрожскага і маці двух дзяцей.

28 снежня 1528 года яна адтрымала пацверджанне запісу мужа, які ўзяў за ёй 1000 чырвоных і запісаў ёй 6000 коп грошай на Тураве, Сатыеве і іншых маёнтках[4][5].

У 1530 годзе К. Астрожскі памёр і Аляксандра засталася ўдовай.

У 1531 годзе атрымала прывілей на гандаль у Тарасаве Мінскага павету[6][5].

У 1556 годзе атрымала прывілей на пабудову горада ў сваім мястэчку Сляды[4][5]. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе.

ДзеціПравіць

Зноскі

  1. Пшезд. II, 45-6
  2. 2,0 2,1 Малин. II, 425-8
  3. Собчук В.(руск.) бел. Степанська волость та її власники (до кінця 60-х років ХVІ ст.) / Наукові записки Національного університету «Острозька академія». Історичні науки. — 2011. — Вип. 18. — С. 14-41.
  4. 4,0 4,1 4,2 J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV wieku, Warszawa 1895, s. 331.
  5. 5,0 5,1 5,2 Власьев Г. А.(руск.) бел. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословий. С. 28-29
  6. Арх. Санг. IV, 113

ЛітаратураПравіць