Аляксандра Уладзіміраўна Кужаль

украінскі палітык

Аляксандра Уладзіміраўна Кужаль, дзявочае прозвішча Далгарукава (укр.: Олександра Володимирівна Кужель; нар. 4 ліпеня 1953, Касцянтыніўка, Сталінская вобласць, УССР) — украінскі палітык, народны дэпутат Украіны II, VII і VIII скліканняў.

Аляксандра Уладзіміраўна Кужаль
укр.: Олександра Володимирівна Кужель
Дата нараджэння 4 ліпеня 1953(1953-07-04)[1] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Партыя
Член у
Род дзейнасці эканаміст, палітык
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Honored Economist of Ukraine Ордэн прападобнага Нестара Летапісца Імянная агнястрэльная зброя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 4 ліпеня 1953 года ў г. Касцянтыніўка Сталінскай вобласці УССР. Бацька — Уладзімір Маркавіч Даўгарукаў (1913—1974) — інжынер, начальнік цэха. Маці — Марыя Васільеўна Даўгарукава (1915—2001[3]) — пенсіянер.

У 1975 годзе скончыла Днепрапятроўскі металургічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-металург». Працавала інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры эканомікі прамысловасці Запарожскага індустрыяльнага інстытута. У 1983 годзе там жа атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Інжынер-эканаміст». З 1990 па 1993 гады — галоўны бухгалтар акцыянернага цэнтра «Усход» у г. Запарожжа. З 1993 па 1994 гады — старшыня праўлення, генеральны дырэктар сумеснага ўкраінска-канадскага прадпрыемства «Незалежнасць».

У 1994 годзе абрана народным дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны II склікання ад Ленінскай выбарчай акругі № 181 Запарожскай вобласці, дзе працавала намеснікам старшыні парламенцкай камісіі па пытаннях эканамічнай палітыкі і кіравання народнай гаспадаркай. у парламенце далучылася да Ліберальнай партыі Украіны (пасля была выключана).

20 ліпеня 1995 года Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма прызначыў А. Кужаль кіраўніком новаўтворанага Нацыянальнага аўдытарскага камітэта Украіны. Яна засталася пры гэтым народным дэпутатам і сумяшчала заканадаўчую працу з урадавымі пасадамі да дня спынення яе дэпутацкіх паўнамоцтваў у Вярхоўнай Радзе Украіны II склікання 12 мая 1998 года.

У Вярхоўную Раду Украины ІІІ склікання А. Кужаль балатавалася адразу па аднамандатнай № 76 выбарчай акрузе Запарожскай вобласці і шматмандатнай агульнадзяржаўнай выбарчай акрузе з другім нумарам у спісе Партыі абаронцаў Айчыны. На выбарах 29 сакавіка 1998 года ў аднамандатнай акрузе яна набрала толькі 18,11 % галасоў, заняўшы 3-е месца, а яе палітычная сіла — 0,3 % галасоў, і не прайшла ў парламент.

23 красавіка 1998 года прэзідэнт вызваліў А. Кужаль з пасады старшыні Нацыянальнага аўдытарскага камітэта Украіны (пасля камітэт быў ліквідаваны) і прызначыў яе на пасаду кіраўніка Дзяржаўнага камітэта Украіны па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва.

У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рэгіянальныя праграмы падтрымкі прадпрымальніцтва на Украіне: тэндэнцыі развіцця, метадалогія, практыка» і стала кандыдатам эканамічных навук.

10 студзеня 2000 года ў сувязі з рэарганізацыяй ўстановы А. Кужаль прызначана кіраўніком новаўтворанага Дзяржаўнага камітэта Украіны па пытаннях рэгулятарнай палітыкі і прадпрымальніцтва, дзе яна працавала да 26 красавіка 2003 года, калі Л. Кучма вызваліў яе ад пасады на падставе рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, згодна з якім дзейнасць урада па выкананні актаў кіраўніка дзяржавы аб узмацненні дзяржкантролю за вытворчасцю і абаротам спірту, алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў была прызнана нездавальняючай.

На чарговыя парламенцкія выбары 31 сакавіка 2002 года А. Кужаль ішла № 71 у спісе праўладнага Выбарчага блока палітычных партый «За Адзіную Украіну!». Блок атрымлаў 35 мандатаў у Вярхоўнай Радзе 4 склікання, а такім чынам, А. Кужаль не мела перспектыў патрапіць у заканадаўчы орган. 12 мая 2003 года своеасаблівым палітычным жэстам у адказ стала яе заява ў Цэнтральную выбарчую камісію аб адмове ад балатавання на выбарах 2002 года па спісе кандыдатаў у народныя дэпутаты ад блока «За Адзіную Украіну». Цэнтральная выбарчая камісія заяву задаволіла і адмяніла рашэнне аб яе рэгістрацыі як кандыдата ў дэпутаты.

У 2003—2004 гадах А. Кужель была дарадцам старшыні Нацыянальнага банка Украіны Сяргея Цігіпкі і займала пасаду намесніка старшыні палітвыканкама партыі «Працоўная Украіна», лідэрам якой быў кіраўнік Нацбанка.

Пасля адстаўкі ў студзені 2004 года кіраўніка Дзяржаўнага камітэта Украіны па пытаннях рэгулятарнай палітыкі і прадпрымальніцтва Іны Багаслоўскай, «Працоўная Украіна» выказала намер рэкамендаваць Прэм’ер-міністру Украіны Віктару Януковічу ўнесці прадстаўленне прэзідэнту Л. Кучме аб вяртанні А. Кужаль ва ўстанову, зрэшты, прызначэнне не адбылося.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2004—2005 гадоў А. Кужаль працавала ў камандзе С. Цігіпкі, які ў той час узначальваў выбарчы штаб кандыдата Віктара Януковіча. Яна не падтрымлівала і, па ўласным прызнанні, не была прыхільніцай Аранжавай рэвалюцыі і агітавала галасаваць за Януковіча.

7 снежня 2005 года Прэм’ер-міністр Украіны Юрый Еханураў прызначыў А. Кужаль як прэзідэнта аналітычнага цэнтра «Акадэмія» членам Савета прадпрымальнікаў Украіны пры ўрадзе. Аднак ужо 13 снежня 2006 года Савет быў ліквідаваны.

У 2006 годзе Кужаль працавала дарадцам гарадскога галавы Кіева Леаніда Чарнавецкага па пытаннях прадпрымальніцтва. Аднак ёй не ўдалося знайсці агульную мову з яго «маладой камандай» і яна хутка сышла з гэтай пасады.

28 сакавіка 2007 года, у самы разгар фармавання «Кааліцыі тушак», Прэм’ер-міністр Украіны В. Януковіч прызначыў А. Кужаль намеснікам Міністра рэгіянальнага развіцця і будаўніцтва Украіны па сувязях з Вярхоўнай Радай Украіны і іншымі органамі дзяржаўнай улады. З гэтай пасады Кужаль падала ў адстаўку пасля таго, як Юлія Цімашэнка 18 снежня 2007 года стала Прэм’ер-міністрам Украіны.

І хоць па словах самой А. Кужаль, у 2008 годзе яна «жорстка змагалася з Юліяй Цімашэнка», апошняя 21 студзеня 2009 года прызначыла яе старшынёй Дзяржаўнага камітэта Украіны па пытаннях рэгулятарнай палітыкі і прадпрымальніцтва, а пазней таксама і сваім дарадцам. Адразу пасля прызначэння на кіруючую пасаду ва ўрадзе Цімашэнкі, А. Кужаль, якая ў той час была членам Партыі рэгіёнаў, заявіла, што не збіраецца пакідаць шэрагі партыі, паколькі лічыць, што яе новая пасада не з’яўляецца палітычнай. У той жа час, у самой Партыі рэгіёнаў выказалі намер даць ацэнку заявам і дзеянням сябра сваёй палітычнай сілы. 9 чэрвеня 2009 года палітсавет Партыі рэгіёнаў на сваім паседжанні выключыў А. Кужаль са складу членаў партыі.

Пасля перамогі В. Януковіча на выбарах Прэзідэнта Украіны ў 2010 годзе А. Кужаль выказала гатоўнасць працаваць і ў новым урадзе, аднак 17 сакавіка 2010 года Прэм’ер-міністр Мікалай Азараў звольніў А. Кужаль з пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта Украіны па пытаннях рэгулятарнай палітыкі і прадпрымальніцтва.

25 мая 2010 года А. Кужаль стала намеснікам старшыні партыі «Моцная Украіна» і прыняла ўдзел у выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым першым нумарам у спісе Крымскай рэспубліканскай арганізацыі гэтай палітычнай партыі. На мясцовых выбарах 31 кастрычніка 2010 года «Моцная Украіна» атрымала два дэпутацкія мандаты і А. Кужаль стала дэпутатам Вярхоўнага Савета Аўтаноміі шостага склікання.

16 жніўня 2011 года С. Цігіпка заявіў аб зліцці «Моцнай Украіны» з Партыяй рэгіёнаў. Аднак А. Кужаль адмовілася ізноў уступаць у Партыю рэгіёнаў. 24 кастрычніка 2011 года яна жорстка выступіла на з’ездзе партыі, заявіла аб сваёй адстаўцы з пасады і намерах стварэння новага грамадскага праекта.

У пачатку 2012 года яна апублікавала спіс «дэпутатаў-тушак», якія «здрадзілі сваім выбаршчыкам». Аднак, прымаючы да ўвагі, што на працягу палітычнай кар’еры яна шмат разоў мяняла тыя сілы, якія прыводзілі яе да ўладных пасад, па ўсіх прыкметах і сама А. Кужаль падпадала пад вызначэнне «тушка». У рэшце рэшт, з 23 сакавіка 2012 года яна таксама становіцца пазафракцыйным дэпутатам у Вярхоўным Савеце Крыма.

У сакавіку 2012 года сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі інфармацыю аб магчымым удзеле А. Кужаль у выбарах гарадскога галавы Кіева. Аднак само пытанне правядзення гэтых выбараў у 2012 годзе вырашана не было.

30 ліпеня 2012 года партыйны з’езд Усеўкраінскага аб’яднання «Бацькаўшчына» зацвердзіў спісы кандыдатаў у народныя дэпутаты Украіны на выбарах 28 кастрычніка 2012 года. А. Кужаль у спісе «аб’яднанай апазіцыі» атрымала 22 месца.

 
Аляксандра Кужаль падчас выступу з трыбуны Вярхоўнай рады Украіны ў 2015 годзе

З 12 снежня 2012 года А. Кужаль — народны дэпутат Украіны 7-га склікання, дзе працавала старшынёй Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях прадпрымальніцтва, рэгулятарнай і антыманапольнай палітыкі, членам Падліковай камісіі.

1 лістапада 2018 года былі ўведзены расійскія санкцыі супраць 322 грамадзян Украіны, уключаючы Аляксандру Кужаль.

Канфлікт з дэпутатам Цецеруком правіць

5 лістапада 2015 года здарыўся канфлікт паміж дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны Андрэем Цецеруком (намеснік кіраўніка фракцыі «Народны фронт») і Аляксандрай Кужель. Канфлікт які пачаўся яшчэ ў сесійнай зале, далей працягнуўся ў кулуарах, дзе ўзнікла бойка з удзелам Цяцерука, Кужаль і іншых дэпутатаў з фракцыі «Бацькаўшчына». Па словах прысутных дэпутатаў «Бацькаўшчына», Цяцерук абразліва выказваўся ў адрас сябраў фракцыі «Бацькаўшчына», груба абразіў асабіста Кужаль. Як сцвярджала Аляксандра Кужаль падчас бойкі дэпутат Цяцерук нанёс ёй удар па галаве шкляной бутэлькай. Урачы хуткай дапамогі дыягнаставалі страсенне мазгоў і шпіталізавалі Аляксандру Кужаль. 24 лістапада Кужаль адклікала сваю заяву ў праваахоўныя органы адносна яе збіцця.

Крытыка правіць

Неаднаразова мяняла партыйную і ідэйную прыналежнасць («За адзіную Украіну!»→«Працоўная Украіна»→Партыя рэгіёнаў→«Моцная Украіна»→Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына».

Сям’я правіць

Два шлюбы. Другі муж — Аляксандр (нар. 1958). Ад першага шлюба — сын Дзмітрый (нар. 1974), ад другога шлюба — сын Мікіта (нар. 1987). Мае чацвёра ўнукаў.

Узнагароды правіць

  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені,
  • заслужаны эканаміст Украіны (1997),
  • ордэн прападобнага Нестара Летапісца Украінскай праваслаўнай царквы,
  • узнагародная зброя — пісталет «Форт-9» (2014).

Зноскі

Спасылкі правіць