Адкрыць галоўнае меню

Аляксандра Юр’еўна Дані́лава (у дзявоцтве Папова; 27 сакавіка 1927, г. Гадзяч, Украіна — 11 студзеня 2001) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1970). Жонка архітэктара Віталя Данілава.

Аляксандра Юр’еўна Данілава
Дата нараджэння: 27 сакавіка 1927(1927-03-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 студзеня 2001(2001-01-11) (73 гады)
Муж: Віталь Аляксандравіч Данілаў
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:
Узнагароды:

Змест

БіяграфіяПравіць

 
Мемарыяльная дошка ў гонар стваральнікаў ансамблю вул. Кірава

Скончыла Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1951 годзе. З 1951 года працавала ў Інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»[1][2].

Член Саюза архітэктараў СССР[2].

Пражывала ў Віцебску па адрасе вуліца Гогаля, 8[2].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы ў Віцебску: будынкі прафтэхвучылішча бытавога абслугоўвання (1956) і электратэхнікума сувязі (1957, у суаўтарстве), забудова вуліцы Кірава, плошчы Перамогі, цэнтральных і паўднёвых раёнаў (1973), плошчы Тысячагоддзя Віцебска (1975), мікрараёўнаў Юбілейны (1976), Поўдзень-6 (1980). Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968)[1], праекта дэталёвай планіроўкі горада Віцебска[2].

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Данілава Аляксандра Юр’еўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Данилова Александра Юрьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

ЛітаратураПравіць