Архіпелаг Аляксандра

(Пасля перасылкі з Аляксандра архіпелаг)
Здымак архіпелага Аляксандра з космасу

Архіпелаг Аляксандра (англ.: Alexander Archipelago) — група астравоў каля заходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў Ціхім акіяне, якія адасоблены ад мацерыка Лін-Каналам[1]. З’яўляецца часткай тэрыторыі ЗША, штат Аляска. Плошча 36,8 тысяч км².

ГісторыяПравіць

Архіпелаг быў адкрыты ў 1741 годзе рускай экспедыцыяй В. Берынга і А. Чырыкава. Да 1867 належаў Расіі.

ГеаграфіяПравіць

Каля 1100 астравоў і скал. Найбольшымі астравамі з’яўляюцца астравы Баранава, Прынца Уэльскага, Адміралцейства, Чычагова, Анет і інш. Рэльеф горны, са слядамі старажытных зледзяненняў. Вышыня да 1432 м. Берагі стромкія, моцна расчлянёныя, часткова фіёрдавыя. Складзены з інтрузіўных і метамарфічных парод. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −1,6 °C на поўначы да 1,2 °C на поўдні; сярэдняя тэмпература ліпеня адпаведна 12 °C і 14 °C. Ападкаў ад 2000 да 3000 мм за год. Да вышыні 1000—1100 м сустракаюцца хваёвыя лясы (сітхінская елка і інш.), якія змяняюцца альпійскімі лугамі.

НасельніцтваПравіць

З карэнных народаў у рэгіёне жывуць індзейцы тлінкіты і кайгані-хайда. Індзейцы племя цымшыян, якія жывуць на востраве Анет, пасяліліся на ім параўнальна нядаўна, прыбыўшы ў XIX стагоддзі з Брытанскай Калумбіі. Самым буйным горадам архіпелага з’яўляецца горад Сітка на востраве Баранава, а таксама горад Кетчыкан на востраве Рэвільяхіхеда.

ГаспадаркаПравіць

Гаспадарчая дзейнасць заснавана на рыбалоўстве, зверагадоўлі, лесараспрацоўцы. На тэрыторыі архіпелага знаходзіцца Нацыянальны парк Адміралці[2].

Зноскі

  1. Lynn Canal (англ.) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2011.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 20. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)