Аляксандр Іванавіч Ваейкаў

Аляксандр Іванавіч Ваейкаў (8 (20) мая 1842, г. Масква — 27 студзеня (9 лютага) 1916, г. Петраград[3]) — рускі метэаролаг, кліматолаг і географ, стваральнік сельскагаспадарчай метэаралогіі, актыўны прапагандыст вегетарыянства[4], пляменнік Аляксандра Фёдаравіча Ваейкава  (руск.)[5]. Займаўся фізічнай геаграфіяй, гідралогіяй, агракліматалогіяй і меліярацыяй[5].

Аляксандр Іванавіч Ваейкаў
Дата нараджэння 8 (20) мая 1842[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня (9 лютага) 1916[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці метэаролаг, географ, кліматолаг
Навуковая сфера метэаралогія, кліматалогія, геаграфія
Месца працы
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Навуковая ступень доктар навук
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і навуковая дзейнасць

правіць

У маладыя гады (1856—1858) шмат падарожнічаў па Заходняй Еўропе і Азіяцкай Турцыі (Сірыі і Палестыне).

У 1860 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, але ў наступным годзе з'ехаў за мяжу, дзе слухаў курсы ў Берлінскім, Гайдэльбергскім і Гётынгенскім універсітэтах; апошнім удастоены ступені доктара філасофіі (1865)[5].

З 19 студзеня 1866 быў членам Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства; па даручэнні таварыства ездзіў у 1869—1870 гадах за мяжу для азнаямлення з метэаралагічнымі станцыямі ў Вене, Мілане, Парыжы, Бруселі і Лондане. У 1868 і 1870 гадах даследаваў ўсходні Каўказ (Дагестан, Баку і Ленкарань). Ваейкаў прымаў таксама актыўны ўдзел у работах метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства ў якасці яе сакратара, апрацоўваючы назіранні дажджавой і навальнічнай сеткі гэтай камісіі за 1871.

У 1872 годзе ён аб'ездзіў Галіцыю, Букавіну, Румынію, Венгрыю і Трансільванію, дзе, між іншым, займаўся даследаваннем чарназёму.

У лютым 1873 Ваейкаў ужо быў у Нью-Ёрку і да кастрычніка гэтага года здзейсніў вялікую паездку па Злучаных Штатах і Канадзе (С.-Луі, Нью-Арлеан, праз Тэхас, Каларада, Мінесоту і па азёрных абласцях да Квебека). Вярнуўшыся ў Вашынгтон, Ваейкаў да вясны наступнага года па прапанове сакратара Смітсаніянскага інстытута дапоўніў прадпрынятае інстытутам шырокае выданне пад загал. «Winds of the Globe» і напісаў тэкст.

У наступным годзе Воейков здзейсніў падарожжа па Юкатану, Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы, дзе наведаў Ліму, воз. Тытыкака, Чылі, Рыа-дэ-Жанейра. Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Ваейкаў скончыў там сваю працу для кнігі «Winds of the Globe» (1875) і затым, па вяртанні на кароткі час у Расію, распачаў новае падарожжа па Індастану, востраву Яве і Японіі. Наступныя гады Ваейкаў прысвяціў распрацоўцы матэрыялаў сваіх падарожжаў і метэаралагічнай працы.

З 1880 года ганаровы доктар фізічнай геаграфіі[5].

У 1882 Ваейкаў паступіў прыват-дацэнтам ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт па кафедры фізічнай геаграфіі, у 1885 годзе прызначаны экстраардынарным, ў 1887 годзе ардынарным прафесарам па той жа кафедры. Ваейкаў быў (з 1883 года) старшынёй метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства і быў абраны ганаровым членам шматлікіх рускіх і замежных навуковых таварыстваў.

У 1891 годзе даследаваўў Беларускае Палессе, выдаў працы «Пинское Полесье и результаты его осушения» (1893), «Климат Полесья» (1897)[5].

Упершыню ў сусветнай метэаралогіі паставіў задачу высветліць сутнасць метэаралагічных зхяў і кліматычных працэсаў («Климаты земного шара, в особенности России», 1884)[5]. Цыкл прац прысвечаны пытанням геаграфіі і эканомікі насельніцтва і актыўнага ўплыву чалавека на прыроду[5].

У 1910 годзе стаў членам-карэспандэнтам Пецярбургскай АН[5].

У 1910-я гады пражываў па адрасе: Санкт-Пецярбург, Звярынская вуліца  (руск.), дом № 4.[6]

На працягу многіх гадоў да рэвалюцыі Ваейкаў узначальваў Пецярбургскае вегетарыянскае таварыства і прадстаўляў Расію на міжнародных з'ездах вегетарыянцаў[4].

Памяці Ваейкава

правіць
  • вышэйзгаданы вялікі артыкул у кнізе праф. Coffin'a «The Winds of the Globe» (Вашынгтон, 1876);
  • «Климаты земного шара» (СПб., 1884, выдана таксама з дадатками на нямецкай мове, Иена, 1887);
  • «Распределение осадков в России» («Записки Императорского русского географического общества», т. VI);
  • «Снежный покров, его влияние на почву, климат и погоду» (т. жа, т. XVIII);
  • «Наши реки» (2 арт. у «Русской мысли» 1877—1878);
  • «Путешествие по Японии» («Известия Императорского русского географического общества», 1S77);
  • «Климат области муссонов Восточной Азии» (т. жа, 1879);
  • «Новые данные о суточной амплитуде температуры» («Изв. Общ. любит. естествозн.», т. XXXXI, 18 8 1);
  • «Климатические условия ледниковых явлений» («Зап. Минер. общ.», 1881);
  • "Влияние топографических условий на средние температуры зимы, особенно при антициклонах («Ж. Русск. физ.-хим. общ.», 1882);
  • «О некоторых условиях распределения тепла в океанах и их отношениях к термостатике земного шара» («Известия Императорского русского географического общества», 1883);
  • «Способы воздействия человека на природу» («Русское обозрение» 1892, кн. IV);
  • «Климат и народное хозяйство» (в Сборнике «Помощь голодающим», выд. рэдакцыі «Русск. вед.», М., 1892).

На зам. мовах.:

  • «Die atmospherische circulation» («Ergänzungsheft Petermanns Mitteilungen», 38);
  • «Klima von Ost-Asien» (1-я праца, якая даказвае распаўсюджанне вобласці азіяцкіх мусонаў да Ахоцкага мора і Забайкалля; у «Zeitschift. d. Oester. Ges. f. Meteor.», 1870);
  • «Die Wald— u. Regenzonen d. Kaukasus» (там жа 241, 1871);
  • «Zur Temperatur von Ostsibirien» (I-е ўказанне на больш нізкую тэмпературу зімы ў далінах Усходняй Сібіры параўнальна з гарамі як на нармальную з'яву, там жа, 1871);
  • «Die Passate, die tropischen Regen und die subtropische Zone» (там жа, 1872);
  • «Klimat von Inner-Asien» (там жа, 1877);
  • «Die Vertheilung der Wärme in Ost-Asien» (там жа, 1878);
  • «Grö sse der täglichen Wärmeschwankung, abhängig von Localverhältnissen» (там жа, 1883);
  • «R egenverhältnisse des malayischen Archipels» (там жа, 1885);
  • «Temperaturä nderung mit der Hohe in Bergländern und in der freien atmosphäre» («Meteorolog. Zeitschr.», 1885);
  • «Klimatol. Zeit— und Streitfragen» (там жа, 1888).

Акрамя таго, шмат работ Ваейкава, поўны спіс якіх даходзіць да 200, змешчана ў перыядычных выданнях:

  • «Известия Общества любителей естествознания»;
  • «Записки Императорского русского географического общества»;
  • «Известия Императорского русского географического общества»,
  • «Записки Минерал. общества»,
  • «Метеоролог. Вестнике, издаваемом Императорским русским географическим обществом» (1891),
  • «Журнал Русск. физико-хим. общества»,
  • журн. «Сельское хозяйство и лесоводство»,
  • «Журнал Министерства народного просвещения»,
  • у «Трудах VIII съезда русск. естествоиспытателей»,
  • «Журналах Харьковсковского сельскохозяйств. общества» (за 1891),
  • у зборніку «Речи и протоколы VI съезда русских естествоиспытателей и врачей» (СПб., 1880),
  • у «Энциклопедическом словаре» (выд. Брокгауза-Ефрона, 1890), у якім Воейков з 1891 г. прыняў на сябе рэдакцыю аддзела геаграфіі,
  • у «Русской мысли»,
  • «Русском обозрении»,
  • у замежных часопісах:
    • «Meteorologische Zeitschrift»,
    • «Z-t d. Ges. f. Erdkunde»,
    • «Z-t, f. wiss. Geogr.»,
    • «Geograph. Magaz.»,
    • «Bulletin de la Société de géographie»,
    • «Annales de géographie»,
    • «Nature» (Лондан),
    • «Science»,
    • «Philosophical Magazine»,
    • «Monthly Weather Review»,
    • «Archives des sciences physiques et naturelles»,
    • «Americ. Meteor. journ.»,
    • «Quarterly Journal of the Royal Meteorological Society» (Лондан).

Зноскі

  1. а б WorldCat EntitiesOCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
  2. а б Воейков Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Воейков Александр Иванович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  4. а б Бранг, Петер. Россия неизвестная: История культуры вегетарианских образов жизни от начала до наших дней / Пер. с нем. А. Бернольд и П. Бранг. — М.: Языки славянской культуры, 2006. — 568 с.
  5. а б в г д е ё ж Воейков Александр Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118-119. — 737 с.
  6. Выдадзены ў 1913 годзе даведнік па складзе РГТ дае яго адрас 7-я Раждзественская вуліца  (руск.), д. 13, кв. 39

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 397. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Воейков, Александр Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Бранг, Петер. Россия неизвестная: История культуры вегетарианских образов жизни от начала до наших дней / Пер. с нем. А. Бернольд и П. Бранг. — М.: Языки славянской культуры, 2006. — 568 с.

Спасылкі

правіць