Аляксандр Іванавіч Куль

Аляксандр Куль (нар. 25 красавіка 1975, в. Бароўка, Верхнядзвінскі раён, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Аляксандр Іванавіч Куль
Нарадзіўся 25 красавіка 1975(1975-04-25) (48 гадоў)
Грамадзянства
Рост 215 см
Вага 132 кг
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1994 РТІ
1998—1999 Цюрк Тэлеком Анкара[d]
2000—2001 Галатасарай[d]
2001—2002 Анвіль Улацлавак
2002 Перыстэры[d]
2002—2003 Шлёнск Уроцлаў
2003—2004 Асторыя Быдгашч
2004—2005 Паніёніяс Неа-Смірні[d]
2005—2006 Арыс Салонікі[d]
2006 Мінск-2006
2006—2007 Эгалео[d]
2007 Keravnos B.C.[d]
2007—2011 Мінск-2006
2011 Імпульс-БДУІР
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера правіць

Гуляў за баскетбольныя клубы ЗША, Еўропы, быў гульцом нацыянальнай зборнай у 1993—1994 і 1998—2008 гадах. У 2007—2011 гадах выступаў за «Мінск-2006», неаднаразова выйграваў чэмпіянат і Кубак Беларусі.

У кастрычніку 2011 года гуляў за каманду БДУІР у адборачнай стадыі Кубка Беларусі, пасля чаго прыняў рашэнне пра завяршэнне кар’еры.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры стаў дырэктарам цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу ў «Мінску-2006», стаў ініцыятарам перайменавання клуба «Мінск-2006» ў «Цмокі-Мінск»[1].

Грамазянская пазіцыя правіць

Быў адным з першых, хто падпісаў ліст свабодных спартсменаў[2].

Зноскі

Спасылкі правіць