Аляксандр Іванавіч Маркевіч
Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 9 мая 1968, Шчучын Гродзенскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік.
Аляксандр Іванавіч Маркевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
9 мая 1968 (56 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА імя Ю. У. Андропава, Маскоўскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію, Пагранічную акадэмію ФСБ Расійскай Федэрацыі.
Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, камандзіра роты, інжынера аддзела вайсковай часці 1725 (г. Нагінск), намесніка камандзіра вайсковай часці 1234 (г. Ліда), першага намесніка камандзіра — начальніка аператыўнага ўпраўлення вайсковай часці 2034 (г. Полацк), намесніка начальніка першага ўпраўлення — начальніка першага аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальніка Смаргонскай пагранічнай групы.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага склікання.
Кандыдат палітычных навук (2023)[1]. З красавіка 2024 г. — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра паліталогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі,[2] з лістапада 2024 — загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.[3]
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4], Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Государственная пограничная политика Республики Беларусь как фактор обеспечения национальной безопасности: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата политических наук: специальность 23.00.02
- ↑ Центр политологии . Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2024. Праверана 22 мая 2024.
- ↑ Академия / Структура академии / Институт государственной службы / Кафедры Института государственной службы / Кафедра государственного управления(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2023. Праверана 13 лістапада 2024.
- ↑ Маркевіч Аляксандр Іванавіч
- ↑ ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 28 лістапада 2022 г. № 819 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь