Аляксандр Іванавіч Мілавідаў

Аляксандр Іванавіч Мілаві́даў (руск.: Александр Иванович Миловидов; 6 (18) жніўня 1864 — 18 снежня 1935, Ленінград), расійскі гісторык, археограф, бібліёграф. Стацкі саветнік.

Аляксандр Іванавіч Мілавідаў
Дата нараджэння 6 (18) жніўня 1894
Дата смерці 18 снежня 1935(1935-12-18) (41 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Віленская публічная бібліятэка
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1890 годзе накіраваны на службу выкладчыкам лацінскай і грэчаскай моў у Пінскае духоўнае вучылішча. У 1894 годзе атрымаў прызначэнне на пасаду выкладчыка Літоўскай духоўнай семінарыі ў г. Вільні.

Амаль адразу далучыўся да кампаніі па стварэнні культу асобы М. М. Мураўёва. Першыя артыкулы, напісаныя ім у Вільні, прысвечаныя абгрунтаванню неабходнасці і асвятленню працэсу стварэння помніка М. М. Мураўёву.

Сябра Камісіі па ўладкаванні і кіраванні Віленскай публічнай бібліятэкі (з 1901), з 1902 года — захавальнік Музея старажытнасцей пры ёй, потым займаў пасаду загадчыка Мураўёўскага музея.

Стаяў на пазіцыях заходнерусізму. Адзін з найбольш актыўных праслаўляльнікаў і заўзятых удзельнікаў стварэння культу М. Мураўёва.

Даследаваў помнікі кірылічнага пісьменства, гісторыю праваслаўнай царквы, паўстання 1863—1864, рэлігійных сектаў. Быў прыцягнуты да разбору архіўных спраў. Гэта моцна паўплывала на яго даследаванні, бо для іх характэрна самае шырокае выкарыстанне архіўных дакументаў, аднак інтэрпрэтацыя звестак заставалася выключна тэндэнцыйнай і аднабаковай. Гэта адбівалася на яго тэрміналогіі і на інтэрпрэтацыі звестак з гістарычных крыніц. Адпаведна, аб’ектыўнасць у падачы А. Мілавідавым матэрыялу наўпрост адсутнічае, і фактычна ён ніколі да яе не імкнецца (хоць і заяўляе пра гэта). Яго публікацыі тычыліся не столькі самога паўстання, колькі палітыкі М. Мураўёва падчас і пасля яго задушэння: змен, што ўносіліся ў канфесійнае жыццё ў Беларусі і Літве, у стан сялянства і ў адукацыйную сістэму.

Сваю навуковую дзейнасць сумяшчаў з палітычнай прапагандай, у першаю чаргу праслаўленнем усяго "рускага" і праваслаўнага. Пры гэтым станоўчае ў дзейнасці праваслаўнай царквы і ўстаноў адукацыі, у становішчы сялянства на беларуска-літоўскіх землях ён знаходзіць выключна пасля прыезду Мураўёва ў Вільню ў 1863 годзе. Сітуацыя да гэтага апісваецца ім у негатыўным святле — амаль як поўны матэрыяльны і духоўны заняпад.

Падрыхтаваў да выдання «Архіўныя матэрыялы Мураўёўскага музея, якія датычацца польскага паўстання 1863—1864 гг. у межах Паўночна-Заходняга края» (ч. 1—2, Вільня, 1913—15; рукапіс 3-га т. у Гістарычным архіве Літвы). Выдаваў каталогі апісанняў старадрукаваных кніг са збораў Вільні.

У 1915 годзе, ў сувязі з наступленнем германскіх войскаў і заняццем імі Вільні ў верасні, перабраўся ў Петраград. Пасля 1917 года працаваў у Ленінградзе ў разнастайных архіўных установах, выпусціў некалькі публікацый. У 1931 годзе выйшаў на пенсію. Сканаў 18 снежня 1935 года.

Зноскі

ЛітаратураПравіць