Аляксандр Іванавіч Рудэнка

Аляксандр Іванавіч Рудэнка (3 чэрвеня 1937, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна — 6 мая 2006) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1988).

Аляксандр Іванавіч Рудэнка
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1937(1937-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 2006(2006-05-06) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Крыварожскі горнарудны інстытут (1961).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1972—1997, прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў, у 1987—1997 — загадчык кафедры), Крымскі эканамічны інстытут (г. Сімферопаль; 1997—2006, дырэктар інстытута, адначасова загадчык кафедры эканомікі прадпрыемства).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя і эканамічная эфектыўнасць вытворчасці; праблемы метадалогіі і методыкі ацэнкі і павышэння эфектыўнасці капітальнага будаўніцтва.

Бібліяграфія правіць

  • Повышение экономической эффективности добычи железной руды на глубоких горизонта : диссертация … доктора экономических наук в форме научного доклада : 08.00.05 / Руденко Александр Иванович. ― Москва, 1990.
  • Исследование экономической эффективности концентрации и интенсификации горных работ на рудниках Криворожского бассейна : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Руденко А. И. ― Москва, 1966.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рудэнка Аляксандр Іванавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 432.