Аляксандр Іванавіч Слупскі

гісторык і археолаг

Аляксандр Іванавіч Слу́пскі[1] (4 (16) красавіка 1864, Слуцк — 8 верасня 1907, Аса) — беларускі і расійскі гісторык і археолаг.

Аляксандр Іванавіч Слупскі
Дата нараджэння 16 красавіка 1864(1864-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1907(1907-09-08) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія і гісторыя
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ўніверсітэт (1887). У 1880—1890-я гады друкаваў гісторыка-краязнаўчыя і літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль і Тураў…». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 і 1893 год, дзе Слупскі змясціў і свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень і прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» і «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча. 3 1893 года працаваў на Урале. У 1901—1905 гадах член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру і археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім і ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска і Чэрдыні», 1905).

Памёр 8 верасня 1907 года ў горадзе Аса Пермскай губерні, пахаваны там жа[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Пермский край в контексте истории России. — Пермь, 2013. — С.352.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць