Аляксандр Іванавіч Смолік
Аляксандр Іванавіч Смо́лік[1] (нар. 24 кастрычніка 1944) — вучоны, гісторык і культуролаг, кандыдат гістарычных навук (1973), доктар культуралогіі (2000), прафесар (1999).
Аляксандр Іванавіч Смолік | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1944 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, педагог |
Навуковая сфера | гісторыя і культуралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1973) і доктар культуралогіі[d] (2000) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Каловічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у ім з 1968 года, у 1972—1992 гадах дэкан факультэта. З 1992 года прарэктар Беларускага інстытута культуры, з 2010 года загадчык кафедры культуралогіі[2]. У 2018 годзе прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы[3].
Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць
Аўтар навуковых прац, манаграфій і падручнікаў па гісторыі Беларусі, тэорыі і гісторыі культуры і яе ўзаемадзеянні сацыяльна-палітычнымі інстытутамі грамадства. Вызначыў сутнасць, змест і дзейнасць сацыяльных інстытутаў у поскатастрофным грамадстве. Стваральнік беларускай культуралагічнай школы[4].
Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Искусство и культура»[5].
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ . Кафедра культурологии (руск.) // Сайт БДУКМ
- ↑ Смолик Александр Иванович (руск.) // Сайт БДУКМ
- ↑ Смолік Аляксандр Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Искусство и культура (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Смолік Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 59. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Смолік Аляксандр Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Знакамітыя выпускнікі // Сайт ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Вілейкі»
- Дзвінская Э. Культура — гаючая сіла, здольная вярнуць індывідуму цэласнасць // Газета «Наша слова», 11 лістапада 2019 года
- Смолик Александр Иванович (руск.) // Сайт БДУКМ