Аляксандр Іванавіч Юркевіч
Аляксандр Іванавіч Юркевіч (21 красавіка 1954, в. Малыя Лясковічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат тэхнічных навук.
Аляксандр Іванавіч Юркевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
21 красавіка 1954 (70 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў в. Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; аспірантуру БелНДІМСГ.
Працаваў інжынерам-канструктарам канструктарскага бюро «Саюзтрактарапрам» у г. Кішынёве (Малдаўская ССР); галоўным тэхнолагам, намеснікам кіраўніка Гарадзішчанскага спецаддзялення «Сельгастэхніка» Баранавіцкага раёна; галоўным інжынерам Баранавіцкага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; старшынёй Пружанскага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Рашэннем ад 10 ліпеня 2013 года раённы Савет дэпутатаў прысвоіў званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна»[1].
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
- ↑ А.І.Юркевіч — Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна Архівавана 11 студзеня 2022.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)