Аляксандр Ільіч Радзімцаў

Аляксандр Ільіч Радзімцаў (руск.: Александр Ильич Родимцев; 23 лютага (8 сакавіка) 190513 красавіка 1977) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1961), двойчы Герой Савецкага Саюза (1937, 1945). Прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Польскім паходзе 1939 года, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай.

Аляксандр Ільіч Радзімцаў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1905(1905-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1977(1977-04-13) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Irina Rodimtseva[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Савецкая армія
Званне генерал-палкоўнік
Камандаваў 5th Airborne Brigade[d], Q16486667?, 13th Guards Rifle Division[d], Q28650718? і 1-я гвардзейская армія[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка» медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені ордэн Суворава II ступені ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За абарону Кіева» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Прагі» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на Арэнбуршчыне ў беднай сям’і беззямельных сялян Іллі і Аксіння Радзімцавых.. Будучы адзіным сынам, і, страціўшы бацьку, вымушаны быў працаваць, каб дапамагчы пракарміць сям’ю.

Інтэрбелум правіць

У верасні 1927 года прызваны ў Чырвоную Армію. Першапачаткова служыў у каравульнай роце 18-га стралковага канвойнага батальёна ў Саратаве.

У 1929-м, пасля заканчэння тэрміновай службы, прыехаў у Маскву, дзе паступіў у Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК і быў залічаны на кавалерыйскае аддзяленне. Пасля заканчэння вучобы ў сакавіку 1932 года накіраваны ў 61-ы кавалерыйскі полк 36-й кавалерыйскай дывізіі Маскоўскай ваеннай акругі. Тут камандаваў кавалерыйскім узводам, узводам палкавой школы і эскадронам.

З восені 1936 па жнівень 1937 года пад псеўданімам «Капітан Паўліта» ваяваў у Іспаніі. Браў удзел у баях на Мансанарэс, пры Хараме, пад Таледа і Гвадалахарай.

Вярнуўшыся на радзіму, узначаліў 61-ы кавалерыйскі полк, стаў слухачом Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ, пасля заканчэння якой прызначаны камандзірам 36-й кавалерыйскай дывізіі. Неўзабаве прыме ўдзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь і вайне з Фінляндыяй.

У 1940—1941 гадах прайшоў навучанне на курсах каманднага і штурманскага складу ВПС пры Ваеннай акадэміі імя М. Р. Жукоўскага.

Вялікая Айчынная вайна правіць

На момант пачатку Вялікай Айчыннай камандаваў 5-й паветрана-дэсантнай брыгады, якая ўваходзіла ў склад 3-га паветрана-дэсантнага корпуса ў Кіеўскай асаблівай ваеннай акрузе. У верасні 41-га разам з падраздзяленнем трапіў у акружэнне нямецкіх войскаў у раёне ракі Сейм. Тут байцы Радзімцава на працягу трох дзён вялі баі з праціўнікам, па выніках якіх злучэнню ўдалося выйсці да сваіх.

Неўзабаве 3-і паветрана-дэсантны корпус пераўтварылі ў 87-ю стралковую дывізію, а яе камандзірам прызначылі Радзімцава. У сакавіку 1942 года ён з падначаленымі вёў абарончыя баі на варонежскім, валуйскім кірунках і ў вялікай лукавіне Дона, а пазней — у Сталінградзе.

У красавіку 1943 года Радзімцаў прызначаны камандзірам 32-га гвардзейскага стралковага корпуса, які быў уключаны ў рэзерв Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. На чале корпуса ён удзельнічаў у Курскай бітве, у бітве за Дняпро. Пачынаючы з сярэдзіны студзеня 1945 года корпус Радзімцава вёў бесперапынныя наступальныя баі на прасторы ад Вісленскага плацдарма да р. Одэр. У пачатку мая 1945 года падраздзяленне выйшла да Эльбы і сустрэлася з амерыканскімі саюзніцкімі войскамі.

Пасля вайны, да мая 1946 года, Радзімцаў працягваў камандаваць тым жа корпусам.

Пасляваенны час правіць

У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. У сакавіку 1947 года ён быў прызначаны камандзірам 11-га гвардзейскага стралковага корпуса. З лютага 1951 года — памочнік камандуючага войскамі Усходне-Сібірскай ваеннай акругі. З чэрвеня 1953 года па ліпень 1956 года — Галоўны ваенны саветнік пры Албанскай народнай арміі і ваенны аташэ СССР у Албаніі. З лістапада 1956 года — першы намеснік камандуючага войскамі Паўночнай ваеннай акругі. З мая 1960 года — камандуючы 1-й арміяй ва Украіне. З сакавіка 1966 года — ваенны кансультант у групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трэцяга склікання.

Сям’я правіць

З 1933 года быў жанаты на Кацярыне Радзімцавай (Шэінай). Кацярына і Аляксандр родам з адной вёскі, былі сябрамі дзяцінства. У пары нарадзілася трое дзяцей.

Памяць правіць

На малой радзіме ў вёсцы Шарлык (былое сяло Міхайлаўскае) усталяваны бронзавы бюст, у Арэнбургу — помнік і памятная стэла, у Маскве на доме 68 па Ленінскім праспекце, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. Яго імя прысвоена школе ў вёсцы Шарлык і ліцэю ў Арэнбургу.

Спасылкі правіць

  • Родимцев Александр Ильич на сайте Министерства обороны РФ. Очерк подготовил Игорь Некрасов, научный сотрудник Научно-исследовательского института военной истории ВАГШ ВС РФ, кандидат военных наук.