Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі
Алякса́ндр Альге́ртавіч Дабраво́льскі — беларускі палітык.
Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | інжынер, палітык |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1958 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.
ЖыццяпісПравіць
Нарадзіўся 23 лістапада 1958 года ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыў радыёфізічны факультэт, у 1995 годзе — юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.
Працаваў інжынерам-канструктарам у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (1982—1990).
У 1989 г. быў абраны народным дэпутатам СССР па тэрытарыяльнай акрузе ў г. Мінску. Працаваў у Камітэце па прамысловасці (1989—1991), затым намеснікам Старшыні Камітэта па правах і свабодах чалавека (1991).
На Першым З’ездзе Народных дэпутатаў СССР увайшоў у склад Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай дэмакратычнай парламенцкай апазіцыі ў СССР. Працаваў разам з Андрэем Сахаравым, Барысам Ельцыным, Анатолем Сабчаком, Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам.
У 1990 г. быў адным з ініцыятараў стварэння Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДПБ) — першай зарэгістраванай у Беларусі апазіцыйнай палітычнай партыі. 1991—1995 — старшыня АДПБ.
У 1992 г. — заснавальнік Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). 1992—1994 — Выканаўчы дырэктар, 1994—1995 — навуковы супрацоўнік НІСЭПД.
У 1995 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання.
У 1996 г. быў прадстаўніком групы дэпутатаў Вярхоўнай Рады ў Канстытуцыйным Судзе па справе імпічменту прэзідэнта Лукашэнкі.
З 1995 г. па 2006 г. — намеснік Старшыні, з 2006 г. — сябра Палітрады Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
З 2008—дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.
Палітычная дзейнасцьПравіць
У 1995 г. адбылося аб’яднанне АДПБ з Грамадзянскай партыяй — была створаная Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Абраны намеснікам Старшыні АГП. У гэтым самым годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет, АГП стварыла ў парламенце фракцыю «Грамадзянскае дзеянне». Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, узначаліў падкамісію па СМІ.
У 2001 г. у час прэзідэнцкіх выбараў быў намеснікам кіраўніка выбарчага Штаба Адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзіміра Ганчарыка, у 2006 — намеснікам кіраўніка Штаба Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля выбараў у 2006 г. быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.
З 2007 па 2009 — сябра Прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.
З 2007 — старшыня праўлення, з 2008 — дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты. Жонка — настаўніца, сын і дачка — студэнты.
Хобі — электроніка (у мінулым — прафесія), музыка (меламан-калекцыянер, у студэнцкія гады — музыка, бас-гітарыст), турызм, горныя лыжы.
УзнагародыПравіць
ПублікацыіПравіць
- Крытэры эфектыўнасці эканамічнага заканадаўства. // Адкрытае грамадства, 1998, № 2 (6), Мінск;
- Выбары: сапраўдныя, вольныя і справядлівыя. Мінск, 1999. (У суаўтарстве).
- Прававыя бар’еры супраць развіцця прадпрымальніцтва. // Бюлетэнь Клуба эканамістаў. № 4. Мінск, 2000.
- Выбары: Прававыя асновы, выбарчыя тэхналогіі. Мінск, 2000. (У суаўтарстве).
- Палітычныя партыі. Беларусь і сучасны свет. Мінск, 2002. (У суаўтарстве). Мінск, 2005 (Другое выданне).
- Стратэгія выбарчай кампаніі. Мінск, 2004.
- Артыкулы і беларускай і замежнай прэсе
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Хто ёсць хто ў Беларусі. Мінск, 1999
- Хто ёсць хто ў Беларусі. Мінск, 2003
- «Палiтычная гiсторыя незалежнай Беларусi», Вильня, 2006