Аляксандр Аляксандравіч Губко

вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі

Аляксандр Аляксандравіч Губко́[1] (5 лістапада 1936 — 10 чэрвеня 1993) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1984).

Аляксандр Аляксандравіч Губко
Дата нараджэння 5 лістапада 1936(1936-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1993(1993-06-10) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера траўматалогія і артапедыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аркадзь Сцяпанавіч Крук
Узнагароды
нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Хадзяўляны (зараз у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу, у 1959 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1959—1960 гг. галоўны ўрач участковай бальніцы ва Уселюбу (Навагрудскі раён), у 1960—1961 гг. хірург міжраённай бальніцы ў Навагрудку[2]. У 1961—1964 гг. на пасадзе клінічнага ардынатара ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі, у 1964—1967 гг. артапед медыцынскага аддзела Мінскага пратэзнага завода[2]. У 1966 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата медыцынскіх навук на тэму «Лечение открытых переломов длинных трубчатых костей». З 1967 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце: у 1967—1982 гг. асістэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі, у 1982—1984 гг. дацэнт[2]. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Инфицированные переломы и несращения длинных трубчатых костей» і ў 1984 годзе зацверджаны ў навуковым званні прафесара на кафедры траўматалогіі і артапедыі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1987—1993 гадах А. А. Губко на пасадзе загадчыка кафедрай траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі з курсам анестэзіялогіі і рэаніматалогіі[2]. Адначасова кіраваў артапеда-траўматычнай клінікай на базе 6-й клінічнай бальніцы Мінска[1].

Памёр А. А. Губко 10 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[2].

Навуковая дзейнасць правіць

А. А. Губко належаць навуковыя працы па пытаннях лячэння адкрытых пераломаў трубчастых касцей, інфіцыраваных пераломаў, незрастання касцей, методыкі дыягностыкі і лячэння артапеда-траўматычных хворых. Распрацаваў і ўкараніў у практыку метад коснай аўтапластыкі пры незрастанні інфіцыраваных пераломаў доўгіх трубчастых касцей[2].

З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац, 6 вынаходніцтваў і 21 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Падрыхтаваў 3 кандыдатаў навук[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • К вопросу лечения открытых переломов длинных трубчатых костей. — 1973. (у сааўтарстве);
  • Осложнения при открытых переломах. — 1987. (у сааўтарстве);
  • Врачебная помощь при травме : учебное пособие / Министерство здравоохранения БССР, Минский государственный медицинский институт; [С. И. Киричек и др.]; под редакцией А. А. Губко, С. И. Киричка. — 1980.

Узнагароды правіць

А. А. Губко ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (1985), ганаровым знакам «Вынаходнік СССР» (1986)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць